Высокае возера (Браслаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Возера
Высокае
Краіна Беларусь
Плошча 1,42 км²
Плошча вадазбору 845 км²
Максымальная глыбіня 8,9 м
Найбольшая даўжыня 3,52 км
Найбольшая шырыня 0,6 км
Даўжыня берагавой лініі 9,45 км
Аб’ём вады 5,18 млн м³
Каардынаты 55°26′18″ пн. ш. 26°47′55″ у. д. / 55.43833° пн. ш. 26.79861° у. д. / 55.43833; 26.79861Каардынаты: 55°26′18″ пн. ш. 26°47′55″ у. д. / 55.43833° пн. ш. 26.79861° у. д. / 55.43833; 26.79861
Высокае на мапе Беларусі ±
Высокае
Высокае
Высокае
Высокае
Высокае
Высокае

Высо́кае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы захад ад Браслава каля вёскі Богіна. Належыць да групы Рычана-Дрысьвяцкіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Дрысьвяты, якая працякае праз возера. Плошча возера Высокае складае 1,42 км². Найбольшая глыбіня возера — 8,9 м. Даўжыня возера — 3,52 км, найбольшая шырыня — 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі — 9,45 км. Аб’ём вады ў возеры складае 5,18 млн м³, плошча вадазбору возера — 845 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 9—15 м, разараныя. У ніжняй частцы схілы парослыя хмызьняком. Берагі вадаёма нізкія, вышынёй да 0,1 м, знаходзяцца пад хмызьняком. На ўсходзе берагі зьліваюцца з схіламі.

Дно возера мае складаную будову: упадзічы чаргуюцца зь мелямі. Дно высланае пяском, глеем, глінай.

Возера мае 3 выспы, агульная плошча якіх складае 0,03 км².

Шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці складае 5—30 м, возера зарастае да глыбіні 3 м.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 110