Сіта
Возера
Сіта
Сіта |
Сіта — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км захад ад Браслава каля вёскі Крывасельле, на мяжы з Латвіяй. Належыць да групы Рычана-Дрысьвяцкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Друйка. Плошча Сіта складае 1,88 км². Найбольшая глыбіня возера — 28,5 м. Даўжыня возера — 3,8 км, найбольшая шырыня — 0,79 км. Даўжыня берагавой лініі — 9,8 км. Аб’ём вады ў возеры складае 14,4 млн м³, плошча вадазбору возера — 9,45 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—12 м, на поўдні і захадзе вышыня схілаў складае 5—6 м. Схілы парослыя лесам і хмызьняком, участкамі знаходзяцца пад лугам. Берагі возера знаходзяцца пад хмызьняком, на поўдні — забалочаныя.
Пойма мае шырыню шырынёй 4—12 м. Возера мае выспу, плошча якой складае 0,023 км².
Дно высланае пяском на глыбіні 7—9 м, глыбей — сапрапэлем.
Шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці складае 6—10 м, у паўночнай і паўднёвай затоках шырыня паласы расьліннасьці павялічваецца да 40-50 м. Падводная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 6—6,5 м.
У возеры жыве рэлікт ледавіковага пэрыяду — рачок лімнакалянус.
З на поўдні вадаёма зь Сіта выцякае ручай у возера бяз назвы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1