Доўгае возера (Браслаўскі раён)
Выгляд
Возера
Доўгае
Доўгае |
Доўгае (Длуге) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы захад ад Браслава каля вёскі Хвасты. Належыць да групы Рычана-Дрысьвяцкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Дрысьвяты, якая працякае праз возера. Плошча возера Доўгае складае 1,87 км². Вадаём адносіцца да ліку глыбокіх азёр, найбольшая глыбіня складае 31,0 м. Даўжыня возера — 3,53 км, найбольшая шырыня — 1,25 км. Аб’ём вады ў возеры складае 10,33 млн м³.
Возера мае 6 выспаў, агульная плошча якіх складае 0,063 км².
Празрыстасьць вады ў возеры знаходзіцца ў межах 2 м.