Перайсьці да зьместу

Муйса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Муйса
КраінаБеларусь
Плошча1,6 км²
Плошча вадазбору177 км²
Максымальная глыбіня3,9 м
Найбольшая даўжыня2,01 км
Найбольшая шырыня1,27 км
Даўжыня берагавой лініі6 км
Вышыня над узроўнем мора139 м[1]
Аб’ём вады4,16 млн м³
Каардынаты55°37′03,10″ пн. ш. 26°43′14,30″ у. д.HGЯO
Муйса на мапе Беларусі
Муйса
Муйса
Муйса

Муйса — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 18 км на захад ад Браслава каля вёскі Мінкавічы, на адлегласьці ў 5 км ад мяжы зь Летувай. Належыць да групы Рычана-Дрысьвяцкіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Рычанкі, якая цячэ праз возера. Плошча Муйсы складае 1,6 км². Найбольшая глыбіня возера — 3,9 м. Даўжыня возера — 2,01 км, найбольшая шырыня — 1,27 км. Даўжыня берагавой лініі — 6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,16 млн м³, плошча вадазбору возера — 177 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 6 м, разараныя. Берагі вадаёма нізкія, забалочаныя. На поўначы і поўдні берагі зьліваюцца з схіламі.

Пойма мае шырыню да 350 м, знаходзіцца пад лугам. Дно Муйсы плоскае. Прыбярэжная зона вузкая, высланая пяском і глеем, на большых глыбінях дно сапрапэлістае.

Возера моцна зарастае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расьліннасьці складае да 250 м.

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  1. GeoNames (анг.) — 2005.