Перайсьці да зьместу

Фондавая біржа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нью-Ёрская фондавая біржа ў Ніжнім Мангэтане ўважаецца найбуйнейшай у сьвеце фондавай біржай паводле агульнай рынкавай капіталізацыі ейных кампаній[1].

Фо́ндавая бі́ржа — арганізацыя на ўзаемных пачатках, якая надае мажлівасьць брокерам і трэйдэрам гандляваць рознымі кшталтамі каштоўных папераў. Звычайна, няма абавязку гандляваць каштоўнымі паперамі беспасярэдне на біржы. Можна рабіць гэта ў абыход, тады гэтае пагадненьне завецца пазабіржавым.

Фондавыя біржы таксама могуць даваць паслугі ў выпуску і касаваньні такіх каштоўных папераў і інструмэнтаў, а таксама дзеля капітальных падзеяў, у тым ліку выплаты прыбыткаў і дывідэндаў. Каштоўныя паперы, якія гандлююцца на фондавай біржы, улучаюць акцыі, выпушчаныя кампаніямі, якія разьмешчаныя на біржы, паявыя фонды, вытворныя фінансавыя інструмэнты, аб’яднаныя інвэстыцыйныя прадукты і аблігацыі. Фондавыя біржы часта функцыянуюць як рынкі «бесьперапыннага аўкцыёну», дзе пакупнікі і прадаўцы складаюць угоды праз адкрыты пратэст у цэнтральным месцы, як то біржавая пляцоўка, або з дапамогай электроннай сыстэмы дзеля апрацоўкі фінансавых апэрацыяў[2].

Каб мець магчымасьць гандляваць каштоўнай паперай на пэўнай фондавай біржы, каштоўная папера павінна быць там разьмешчаная. Звычайна існуе цэнтральнае месца дзе, можна рабіць улік, але гандаль усё менш павязаны зь фізычным месцам, паколькі сучасныя рынкі выкарыстоўваюць электронныя сеткі сувязі, якія даюць ім перавагі павышанай хуткасьці і зьніжэньня кошту транзакцыяў. Гандаль на біржы абмежаваны брокерамі, якія лічацца ўдзельнікамі біржы. У апошнія гады розныя іншыя гандлёвыя пляцоўкі, як то сеткі электронных камунікацыяў, альтэрнатыўныя гандлёвыя сыстэмы і «цёмныя пулы», адцягнулі значную частку гандлёвай актыўнасьці з традыцыйных фондавых біржаў[3].

  1. ^ NYSE: What Is The New York Stock Exchange. Forbes (04.2021). Архіўная копія ад 23.06.2022 г.
  2. ^ Lemke and Lins, Soft Dollars and Other Trading Activities, §2:3 (Thomson West, 2013-2014 ed.).
  3. ^ Lemke and Lins, Soft Dollars and Other Trading Activities, §§2:25 - 2:30 (Thomson West, 2013-2014 ed.).