Перайсьці да зьместу

Беларуская Вікіпэдыя (наркамаўка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуская Вікіпэдыя наркамаўкай
Слоган Свабодная энцыкляпэдыя
Тып энцыкляпэдыя
Даступныя мовы беларуская (наркамаўка)
Уладальнік Фундацыя «Вікімэдыя»
Аўтар Юры Тарасевіч
Пачатак працы 27 сакавіка 2007 (17 гадоў таму)
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя неабавязкова
Прыбытак няма
Актуальны стан дзейны
Рэйтынг Alexa ? (2020 год)
Ліцэнзія CC BY-SA 3.0[d] і ЛВД ГНУ
be.wikipedia.org

Беларуская Вікіпэдыя наркамаўкай (наркам. Беларуская Вікіпедыя) — разьдзел Вікіпэдыі наркамаўкай, заснаваны ў сакавіку 2007 року згодна з пастановай моўнага падкамітэту фундацыі Wikimedia.

Пры яго стварэньні Беларускую Вікіпэдыю, якая ад заснаваньня ў 2004 годзе стваралася на нерусіфікаваным стандарце беларускай мовы, без публічнага абгрунтаваньня з боку Фундацыі «Вікімэдыя» перанесьлі з асноўнага беларускага паддамэну трэцяга ўзроўню «be» на пабочны «be-x-old»[1]. Яе адрас «be.wikipedia.org» заняў перанесены з інкубатару разьдзел, створаны русіфікаваным моўным стандартам. У 2024 годзе — хоць Наркамаўская Вікіпэдыя займае асноўны беларускі паддамэн («be»), а не пабочны (напрыклад, «be-narkam») — тамтэйшая супольнасьць рэдактараў пастанавіла прыбраць з галоўнай старонкі беларускага паддамэну «be.wikipedia.org» спасылку на Беларускую Вікіпэдыю на пабочным паддамэне «be-tarask.wikipedia.org», якую мусіла зьмясьціць ад моманту пераносу. Увогуле, у наркамаўскім разьдзеле з 2010 году існуе асобны шаблён «Userbox/Супраць be-tarask» з тэкстам «Удзельнік выступае за закрыццё Вікіпедыі на тарашкевіцы і перавод яе ў рэжым „толькі для чытання“», які на 2024 год разьмясьцілі на сваіх старонках 12 удзельнікаў, у тым ліку два абраныя супольнасьцю адміністратары[a].

Ахвотна (бяз вонкавага гвалтоўнага прымусу) ужывае і, увогуле, папулярызуе як асноўны[b] (а не часовы, да спыненьня гібрыднай расейскай акупацыі Беларусі) русіфікаваны стандарт беларускай мовы, стварэньне якога разглядаецца як адзін з захадаў палітыкі русіфікацыі (расейскага этнацыду) беларусаў, што праводзілася ў двух асноўных кірунках: па-першае, бесьперапыннай русіфікацыі дазволенай да ўжытку беларускай мовы і, па-другое, сыстэматычнага выцісканьня з ўжытку гэтай русіфікаванай мовы і замены яе расейскай мовай[4]. У самым пачатку артыкулаў пра населеныя пункты Беларусі сыстэматычна падае іх назвы на расейскай мове, а таксама на няіснай з 2023 году афіцыйнай трансьлітарацыі, створанай за рэжымам Лукашэнкі ў рэчышчы імітацыі «мяккай беларусізацыі» замест традыцыйнай лацінкі.

З моманту ейнага стварэньня ў 2004 року Беларуская Вікіпэдыя вялася «тарашкевіцаю», праз пэўны час да яе далучыліся і прыхільнікі наркамаўкі. Пэўны час удзельнікі суіснавалі разам, пішучы артыкулы кожны сваім правапісам, аднак яны жадалі таксама мець і адпаведны інтэрфэйс, таму вырашылі аддзяліцца[5].

3 жніўня 2006 року ў гэтак званым інкубатары паўстаў беларускі разьдзел наркамаўкай[6]. Ужо 25 жніўня ягоныя ўдзельнікі падалі запыт на стварэньне новага разьдзелу Вікіпэдыі[7], аднак па выніках галасаваньня ім было ў гэтым адмоўлена[5][7].

4 сьнежня 2006 року беларускія ўдзельнікі вікіінкубатару падалі новы запыт на стварэньне разьдзелу Вікіпэдыі наркамаўкай[8]. За гэты час правілы падачы заявак на адкрыцьцё новых разьдзелаў былі зьмененыя, і рашэньне пра іхняе стварэньне прымалася не галасаваньнем, а рашэньнем фундацыі «Вікімэдыя»[5].

27 сакавіка 2007[9] згодна з пастановай моўнага падкамітэту фундацыі Wikimedia асноўны беларускі дамэн «be.wikipedia.org» быў аддадзены ўдзельнікам Вікіпэдыі наркамаўкай, на яго былі перанесеныя ўсе створаныя артыкулы з інкубатару (на той час іхняя колькасьць складала 3565[1]). Больш за 6000 артыкулаў, створаных з моманту заснаваньня Беларускай Вікіпэдыі, якія дагэтуль знаходзіліся на азначаным адрасе, зьніклі, што выклікала немалое зьдзіўленьне карыстальнікаў[5]. Пазьней, аднак, было паведамлена, што яны перанесеныя на новы дамэн «be-x-old.wikipedia.org», які адгэтуль займае Вікіпэдыя клясычным правапісам беларускай мовы. Прыхільнікі наркамаўкі зьмясьцілі на галоўнай старонцы адмысловае паведамленьне пра тое, што цяпер артыкулы «тарашкевіцай» знаходзяцца па новым адрасе, а «be.wikipedia.org» адгэтуль ствараецца «ў нарматыўнай беларускай мове»[10].

Паводле некаторых зьвестак, прычынаю перамяшчэньня разьдзелаў стала адсутнасьць асобнага ISO-коду для клясычнага правапісу[11]. Празь месяц Адміністрацыя адрасовае прасторы Інтэрнэту ўвяла для гэтага варыянту правапісу асобны тэг «be-tarask»[12], аднак у Вікіпэдыі да восені 2015 року[13] захоўвалася дамэнная прыстаўка «be-x-old».

Перамяшчэньне Беларускай Вікіпэдыі на пабочны дамэн зь перадачай асноўнага дамэну прыхільнікам наркамаўкі выклікала скандал, які выявіўся ў матэрыялах беларускіх мэдыяў і камэнтарах пад імі: на вэб-бачыне «Нашай Нівы» ў артыкуле Зьмітра Панкаўца «Вікіпэдыі тарашкевіцай больш не існуе»[5] і ў артыкуле «Скандал у беларускай Вікіпэдыі» на Generation.by[14]. Апроч таго, у фундацыю «Вікімэдыя» падалі запыт на закрыцьцё разьдзелу наркамаўкай ды пераносу яго пад іншую назву з адначасовым вяртаньнем на стары адрас Беларускай Вікіпэдыі[15]. Ён, аднак, пасьля непрацяглага абмеркаваньня быў заархіваваны без падвядзеньня вынікаў[16].

Прагляды паводле краіны[17]
Беларусь
  
24.6%
Нямеччына
  
24.6%
ЗША
  
22.4%
Францыя
  
8.0%
Кітай
  
5.7%
Канада
  
3.2%
Сынгапур
  
3.1%
Украіна
  
2.4%
Расея
  
2.0%
Польшча
  
1.6%
Іншыя
  
2.4%
  1. ^ Апроч таго, 15 сакавіка 2024 году адзін зь дзейных адміністратараў наркамаўскага разьдзелу, які раней сьцягнуў шляхам перакладу тысячы артыкулаў зь Беларускай Вікіпэдыі (і працягнуў сьцягваць артыкулы па пададзенай заяве), зьмясьціў публічны допіс у Facebook з наступным сьцьверджаньнем датычна Беларускай Вікіпэдыі: «Раней стаўленне было да іх як да годных канкурэнтаў, на сёння — як да маргінальнай памыйкі. Здаецца, усіх адэкватаў ужо адтуль выціснулі, а хто і застаўся, стараецца мэтрам "ліцьвінства" і адэптам "расейскай акупацыі" ў іхняй справе не замінаць — псіхічнае здароўе даражэйшае»[2]
  2. ^ Сярод іншага, 7 жніўня 2023 году на сайце выданьня Наша Ніва зьявіўся артыкул[3], напісаны меркавана блізкім да наркамаўскага разьдзелу аўтарам, з маніпуляцыйнымі выказваньнямі датычна Беларускай Вікіпэдыі (сярод іншага, аўтар не ўпамінуў захопу асноўнага беларускага адрасу «be.wikipedia.org» прыхільнікамі наркамаўкі), а таксама хамскімі выказваньнямі ў бок прыхільнікаў клясычнага правапісу беларускай мовытолькі схіленыя ў беларушчыну маладыя людзі, якія дрэнна валодаюць нацыянальнай мовай, думаюць, што знойдуць сябе ў альтэрнатыўным правапісе»)
  1. ^ а б Даша Слабчанка. (7 красавіка 2008) Вікіпэдыя і Вікіпедыя: год суіснаваньня пасьля падзелу. Generation.byПраверана 20 лістапада 2014 г.
  2. ^ Уладзіслаў Чаховіч, Чаму я кажу, што Вікіпедыя тарашкевіцай маргіналізавалася?, Facebook, 15 сакавіка 2024 г.
  3. ^ Раўбіч Ф. Ад захаплення дызайнам да абурэння правапісам — у сеціве спрачаюцца пра альтэрнатыўны нацыянальны пашпарт, Наша Ніва, 7 жінўня 2023 г.
  4. ^ Баршчэўская Н. Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. — Варшава, 2004. С. 167—168.
  5. ^ а б в г д Зьміцер Панкавец. Вікіпэдыі тарашкевіцай больш не існуе // Наша Ніва, 27 сакавіка 2007 г. Праверана 20 лістапада 2014 г.
  6. ^ Першае рэдагаваньне старонкі Wp/be Wikimedia Incubator. Фундацыя Вікімэдыя (3 жніўня 2006). Праверана 11 лістапада 2013 г.
  7. ^ а б Requests for new languages/Wikipedia Belarusian Wikimedia Meta-Wiki. Фундацыя ВікімэдыяПраверана 11 лістапада 2013 г.
  8. ^ а б Requests for new languages/Wikipedia Belarusian normative Wikimedia Meta-Wiki. Фундацыя ВікімэдыяПраверана 11 лістапада 2013 г.
  9. ^ Incubator:Site creation log Wikimedia Incubator. Фундацыя ВікімэдыяПраверана 11 лістапада 2013 г.
  10. ^ Галоўная старонка па стане на 20:05‎ Вікіпэдыя афіцыйным правапісам. Фундацыя Вікімэдыя (27 сакавіка 2007). Праверана 11 лістапада 2013 г.
  11. ^ Беларускамоўная Wikipedia — у цэнтры скандалу (рас.) IT.TUT.BY. TUT.BY (28 сакавіка 2007). Праверана 11 лістапада 2013 г.
  12. ^ IANA Language subtag registry (анг.). Internet Assigned Numbers Authority. Праверана 11 лістапада 2013 г.
  13. ^ Вікіпэдыя:Гісторыя#2015
  14. ^ Скандал у беларускай Вікіпэдыі Форум. Generation.byПраверана 11 лістапада 2013 г.
  15. ^ Appeal deletion of be.wikipedia.org Wikimedia Meta-Wiki. Фундацыя Вікімэдыя (28 сакавіка 2007). Праверана 11 лістапада 2013 г.
  16. ^ Talk:Language committee: розьніца паміж вэрсіямі Wikimedia Meta-Wiki. Фундацыя Вікімэдыя (17 траўня 2007). Праверана 11 лістапада 2013 г.
  17. ^ Wikimedia Visitor Log Analysis Report — Page Views Per Wikipedia Language — Breakdown  (анг.)