Нарвэская Вікіпэдыя (букмол)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лягатып Нарвэскай (букмол) Вікіпэдыі

Нарвэ́ская (букмол) вікіпэдыя (па-нарвэску: Norsk Wikipedia) — адзін з двух разьдзелаў вікіпэдыі на нарвэскай мове, у стандарце букмол (па-нарвэску: Bokmål, даслоўна «кніжная мова»). Нарвэскі разьдзел Вікіпэдыі быў заснаваны 26 лістапада 2001 году. Спачатку кожны ўдзельнік пісаў на тым стандарце нарвэскай мовы, на якім ён пажадае (букмол, або нюношк). Аднак 31 ліпеня 2004 быў заснаваны асобны разьдзел у стандарце нюношк, а ў наступным 2005 годзе было вырашана што разьдзел на букмол стане асноўным разьдзелам нарвэскай вікіпэдыі. У лютым 2007 году быў створаны 100 000-ы артыкул, 6 траўня 2011 году — 300 000-ы, 3 студзеня 2019 году — 500 000-ы. Цяпер гэта 21-ы паводле велічыні разьдзел Вікіпэдыі ў сьвеце. На сёньняшні дзень зьмяшчае 622 671 артыкул[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]