Румынская Вікіпэдыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Румынская Вікіпэдыя
Галоўная старонка румынскай Вікіпэдыі 25 лістапада 2007
Галоўная старонка румынскай Вікіпэдыі 25 лістапада 2007
Слоган Enciclopedia liberă
Тып Інтэрнэт-энцыкляпэдыя
Даступныя мовы Румынская
Уладальнік Wikimedia Foundation
Пачатак працы 19 чэрвеня 2003
Камэрцыйны? Не
Рэгістрацыя Неабавязковая
Ліцэнзія 🅭🅯🄎 3.0[d] і ЛВД ГНУ
ro.wikipedia.org

Румынская Вікіпэдыя (па-румынску: Wikipedia în limba română) — разьдзел Вікіпэдыі на румынскай мове. Гэта 29-ы па велічыні разьдзел Вікіпэдыі ў сьвеце, заснаваны 19 чэрвеня 2003 году. Па стане на 19 сакавіка 2024 году зьмяшчае 444 791 артыкул

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цягам свайго існаваньня румынская Вікіпэдыя мела пэўныя праблемы. Напрыклад, аўтаматычнае стварэньне сэрыі праектаў на іншых мовах стымулявала стварэньне малдаўскай Вікіпэдыі на малдаўскай мове, паколькі гэтая мова мела па стандарце ISO 639 коды mo ды mol, асобныя ад румынскай мовы. Напачатку гэты праект прымаў артыкулы як на лацініцы, так і кірыліцай (форма малдаўскай мовы да 1989), што моцна паўплывала на памяншэньне колькасьці артыкулаў у румынскай Вікіпэдыі. Пасьля шматлікіх ды гарачых абмеркаваньняў праект быў замарожаны ў 2006, бо малдаўская і румынская мовы былі прызнаныя ідэнтычнымі і ніводны з носьбітаў абедзьвюх моваў не праявіў жаданьня пісаць кірыліцай. У 2010 румынская Вікіпэдыя пачала выкарыстоўваць натуральныя дыякрытычныя знакі, дакладней – коскі пад ș і ț (ш і ц), якія дагэтуль пісаліся як s i t (с і т). Гэты працэс неўзабаве быў аўтаматызаваны, і цяпер калі хтосьці піша або шукае ўнутры Вікіпэдыі без дыякрытыкаў, такія памылкі выпраўляюцца аўтаматычна.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]