Ліцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ
ліцэнзія вольнага безкапірайтнага праграмнага забесьпячэньня, вірусная ліцэнзія
Падкляса адвольная ліцэнзія Рэдагаваць
Кароткая назваGFDL, GFDL, ЛВД ГНУ Рэдагаваць
Мастацкі кірунакрух вольнага апраграмаваньня Рэдагаваць
АўтарФундацыя вольнага апраграмаваньня Рэдагаваць
ВыдавецФундацыя вольнага апраграмаваньня Рэдагаваць
Вэрсія1.3 Рэдагаваць
Афіцыйны вэб-сайтhttps://gnu.org/licenses/gfdl.html Рэдагаваць
Ухвалена ўінструкцыі па вольным праграмным забесьпячэньні Debian Рэдагаваць

Ліцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ (ЛВД ГНУ; анг. GNU Free Documentation License (GNU FDL, GFDL)) — адмысловая ліцэнзія вольнага аўтарскага права, распрацаваная Фундацыяй вольнага апраграмаваньня ў межах праекту GNU.

Першапачаткова была распрацаваная для даведнікаў, інструкцыяў і іншых тэкставых матэрыялаў, якія суправаджаюць праграмы паводле ліцэнзіі GPL. Аднак, яна можа выкарыстоўвацца для любых тэкставых матэрыялаў незалежна ад іх тэматыкі. Прадугледжвае, што любая копія тэксту (нават зьмененая) будзе распаўсюджвацца таксама паводле гэтай самай ліцэнзіі. Гэтыя копіі могуць прадавацца, але распаўсюд гэтых копій павінны адбывацца чынам, які прадугледжвае магчымасьць далейшага рэдагаваньня.

Вікіпэдыя таксама зьяўляецца праектам паводле гэтай ліцэнзіі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]