Бартэшышкі
Бартэшышкі лац. Bartešyški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Вярэнаўскі |
Сельсавет: | Радунскі |
Насельніцтва: | 53 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1594 |
СААТА: | 4213862006 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°3′41″ пн. ш. 24°58′1″ у. д. / 54.06139° пн. ш. 24.96694° у. д.Каардынаты: 54°3′41″ пн. ш. 24°58′1″ у. д. / 54.06139° пн. ш. 24.96694° у. д. |
± Бартэшышкі |
Бартэ́шышкі[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Радунькі. Уваходзяць у склад Радунскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імя Барташ (Bartosz, Bartosch) ёсьць агульнай для славянаў і германцаў народнай формай царкоўнага імя Барталамей[3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 53 чалавекі[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 138-139.
- ^ Hanks P. Dictionary of American Family Names. Vol. 1. — Oxford University Press, 2003. P. 109.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.