Радунька
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Рака | |
Радунька | |
Выток | каля в. Павіланцаў |
Вусьце | Дзітва |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 28 км |
Плошча басэйну | 169 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1 ‰ |
Ра́дунька — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дзітвы (басэйн Нёману). Цячэ ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 28 км. Плошча вадазбору 169 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Павіланцаў, цячэ паўночнай ускраінай Лідзкай раўніны, празь мястэчка Радунь, упадае ў Дзітву на ўсходзе ад вёскі Талькунцаў. Мае каналізаванае рэчышча ад вусьця на працягу 25 км[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 305
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 305