Салішкі
| Салішкі лац. Sališki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Вярэнаўскі |
| Сельсавет | Радунскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°06′35″ пн. ш. 25°05′40″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 81 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1594 |
| СААТА | 4213862136 |
| Нумарны знак | 4 |
| Салішкі на мапе Беларусі ± Салішкі | |
Салі́шкі[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Дзітвы. Уваходзяць у склад Радунскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзяцца ў пагранічнай зоне[3].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Салва, Сала або Села (Salvo, Sallo, Salo[4], Selo) — імя германскага паходжаньня[5].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[6], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» й нават «тыпова летувіскія»[7]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[8].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 81 чалавек[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 139.
- ↑ Пералік населеных пунктаў, разьмешчаных у пагранічнай зоне, Сайт пагранічнага камітэту Рэспублікі Беларусь
- ↑ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 72.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1291.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.