Перайсьці да зьместу

Бардзілаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бардзілаўка
лац. Bardziłaŭka
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Менскі
Сельсавет Міханавіцкі
Часавы пас
Каардынаты 53°42′13″ пн. ш. 27°40′55″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 172 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 17
Паштовы індэкс 223070
Нумарны знак 5
Бардзілаўка на мапе Беларусі ±
Бардзілаўка
Бардзілаўка
Бардзілаўка
Бардзілаўка
Бардзілаўка
Бардзілаўка

Бардзі́лаўка[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Грэбенкі. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Н9061.

Бардзіла (Bardilo) — імя германскага паходжаньня[2].

Да нядаўняга часу ў вёсцы працавала няпоўная сярэдняя школа, будынак якой прадаецца.

  • 1909 год — 302 чалавекі ў вёсцы Бардзілаўцы Забалоцкай і 376 чалавек у вёсцы Бардзілаўцы Лешніцкай[3]
  • 1999 год — 206 чалавек
  • 2010 год — 172 чалавекі

Складаецца зь некалькіх частак. Мае некалькі вулічных адгалінаваньняў. У ​​вёсцы некалькі сотняў дамоў. На поўначы разьмешчана в. Аляксееўка, на ўсходзе — дачны пасёлак «Узгор’е», на поўдні — газанапаўняльная станцыя. У вёсцы ёсьць крама.

У вёсцы разьмяшчаюцца жывёлагадоўчыя фэрмы. Ёсьць піларама, якая цяпер знаходзіцца на рэканструкцыі.

У вёсцы ёсьць вулічнае асьвятленьне. Цэнтральная дарога асфальтаваная. Ёсьць грамадзкія калёнкі, але яны не працуюць.

Транспарт і дарогі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Цэнтральная вясковая дарога Н-9061 асфальтаваная, ёсьць неасфальтаваныя адгалінаваньні. У Бардзiлаўку некалькі разоў на дзень прыбывае прыгарадны аўтобус. Таксама ў вёску ходзіць маршрутнае таксi.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 310.
  2. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 248, 989.
  3. Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 6.