Перайсьці да зьместу

Шпанья Даліна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шпанья Даліна
Населены пункт
Касьцёл Перамяненьня Пана
Касьцёл Перамяненьня Пана
Сьцяг Герб
Краіна Славаччына
Край Банскабыстрыцкі
Першыя згадкі 1254
Дата заснаваньня 1254
Кіраўніцтва і ўлада
Староста Мар’ян Слобаднік[1]
Геаграфія
Плошча 12,73 км²
Вышыня НУМ 728 м
Часавы пас
Каардынаты 48°49′ пн. ш. 19°08′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 193 чал. (2011)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +421-48
Паштовы індэкс 974 01
NUTS 509035
Нумарны знак BB
Сайт www.spaniadolina.sk
Шпанья Даліна на мапе Славаччыны
Шпанья Даліна
Шпанья Даліна
Шпанья Даліна

Шпа́нья Далі́на (па-славацку: Špania Dolina, па-нямецку: Herrengrundt, па-вугорску: Úrvölgy, па-лацінску: Valis Dominorum) — вёска і грамада ў раёне Банска Быстрыца Банскабыстрыцкага краю Славаччыны, папулярны турыстычны цэнтар.

Даўняя лацінская назва вёскі Valis Dominorum азначае «Боская даліна». Першая частка славацкай назвы («Špania») паходзіць зь іншага лацінскага слова для «Госпада»: spanatus. Другая частка («Dolina») па-славацку азначае «даліну». Ранейшую нямецкую назву вёскі Herrengrundt цягам стагодзьдзяў выкарыстоўвалі тутэйшыя карпацкія немцы.

Вёска знаходзіцца ў цэнтральнай Славаччыне за 14 км на поўнач ад краёвага цэнтру Банска Быстрыца, у даліне ля Старагорскіх Вярхоў.

На тэрыторыі вёскі знойдзеныя дагістарычныя прылады горнай працы, датаваныя 2000—1700 рокамі да н. э. Медзь з Шпаньяй Даліны таксама сустракаецца ў бронзавых артэфактах з Балканаў і Бліжняга Ўсходу. Гэта сьведчыць пра тое, што тутэйшыя шахты ўваходзілі ў сетку гандлёвых маршрутаў бронзавага веку. Аднак першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча датаваныя толькі 1254 рокам.

Багатыя заклады медзі і срэбра былі выяўленыя сьпярша шахтарамі з Банскай Быстрыцы, а пасьля 1494 адной зь першых транснацыянальных карпарацыяў, заснаванай заможнымі родамі Фугераў і Турзонаў. Багаты рэгіён прывабліваў замежных гасьцей. Фугеры зафундавалі тут пабудову альхімічнае лябараторыі Парацэльса.

Выбітны францускі мысьляр Шарль Люі дэ Мантэск’ё наведаў і апісаў медныя шахты ў Шпаньяй Даліне пры садзейнічаньні Ісаака Ньютана.

У 1888 року шахты былі зачыненыя, і ў цяперашні час эканоміка вёскі трымаецца пераважна на турызьме.

Па стане на 31 сьнежня 2005 у Шпаньяй Даліне пражывалі 182 чалавекі. Паводле вынікаў перапісу 2001 року 95,3% зь іх славакі, 3% — чэхі[3]. Паводле вызнаньня 82,8% рыма-каталікі, яшчэ 10,7% насельніцтва ня маюць вераваньняў[3].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Шахта Фэрдынанда пры «Стукачцы»
  • Каталіцкі касьцёл Перамяненьня Панскага, збудаваны на ўзвышэньні над цэнтрам даўняй шахтэрскай асады. Першы касьцёл паўстаў у 1254 року ў гатычным стылі, у 1593 перабудаваны ў рэнэсансным стылі, дадаўся цяперашні нэф з двума бакавымі капліцамі. У 1723 дабудаваная вежа, на якую перанесеныя званы са старой званіцы. Унутранае начыньне барокавае зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя. Касьцёл аточаны абаронным мурам 1-й паловы XVI стагодзьдзя, да якога далучаныя суседнія будынкі: даўняя «турэцкая» башта 1644 року, пазьней перабудаваная на жылыя мэты, а таксама будынак даўняй фары — сьпярша позьнерэнэсанснае, сярэдзіны XVII стагодзьдзя. Да царквы з Рынку вядзе крытая драўляная лесьвіца XVII стагодзьдзя са 162 прыступкамі.
  • Драўляныя хаты шахтэраў, цяпер адноўленыя, былі пабудаваныя ў XVII—XVIII стагодзьдзях. Зрубавай канструкцыі, крытыя гонтам, з высокімі комінамі. Часта абмазаныя глінай і пабеленыя. Пастаўленыя на каменных падмурках, з улікам на стромасьць стокаў часта значнай вышыні. Агулам у вёсцы налічваецца 78 такіх будынкаў, якія знаходзяцца пад аховаю дзяржавы.
  • Гэтак званая «Стукачка» XVI стагодзьдзя — будынак, што выконваў функцыі адмысловай звонавай вежы, склікаючы шахтэраў на працу.
  • Штольні, будаваныя ад канца XV да пачатку XIX стагодзьдзяў. У самым цэнтры разьмешчаная г. зв. Дзённая штольня, якую ў 1764 року адведалі будучыя імпэратары Ёзэф II і Леапольд II.
  • Рэшткі акведуку XVI—XVIII стагодзьдзяў, які пастаўляў ваду ажно з-пад Ніжніх Татраў.
  • Вялікая, узвышаная над вёскай гара адкідаў з даўняй шахты «Максыміліян», якая дзейнічала ў 1563—1810 роках.

У вакольных лясох знаходзяцца старыя шахты й іншыя тэхнічныя артэфакты. Шпанья Даліна таксама ёсьць цэнтрам пешаходнага, горнароварнага і лыжнага турызму.

  1. Zoznam zvolených starostov obcí, mestských častí a primátorov miest vo voľbách do orgánov samosprávy obcí (славацк.). Inštitút informatiky a štatistiky / Štatistický úrad Slovenskej republiky (28 лістапада 2010). Праверана 25 красавіка 2013 г.
  2. Počet obyvateľov k 31.12.2011 (славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky. Праверана 25 красавіка 2013 г.
  3. 1 2 Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2007-12-05 г. Архіўная копія ад 2007-11-16 г.
  • Adamec Vladimír, Jedličková Nora. Slovensko. Turistický lexikon. — Bratislava: Šport, slovenské telovýchovné vydavateľstvo, 1991. — ISBN 80-7096-152-X
  • Kiripolský František. Špania Dolina — pamiatková rezervácia ľudovej architektúry // Pamiatky a príroda. — 1979. — № 4. — С. 13—16.
  • Špania Dolina // Vlastivedný slovník obcí na Slovensku. — Bratislava: Veda, 1978. — Т. III. — С. 133—134.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Шпанья Далінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў