Банска Быстрыца (замак)
Замак | |
Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцы
| |
![]() | |
Краіна | Славаччына |
Месцазнаходжаньне | Банска Быстрыца |
Каардынаты | 48°44′14″ пн. ш. 19°08′48″ у. д. / 48.73722° пн. ш. 19.14667° у. д.Каардынаты: 48°44′14″ пн. ш. 19°08′48″ у. д. / 48.73722° пн. ш. 19.14667° у. д. |
Статус | Нацыянальныя помнікі культуры Славаччыны[d] |
Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцы на мапе Славаччыны ![]() ![]() Гарадзкі замак у Банскай Быстрыцы | |
![]() |
Гарадзкі замак Банскай Быстрыцы (па-славацку: Mestský hrad v Banskej Bystrici) — замак у гістарычным цэнтры славацкага гораду Банска Быстрыца. Знаходзіцца ў верхняй частцы Цэнтральнага пляцу.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Замак узьнік у XV стагодзьдзі побач з паселішчам гарнякоў і фарным касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, пабудаваным у XIII стагодзьдзі. У 2005 годзе ў замку былі праведзеныя рэстаўрацыйныя работы.
На тэрыторыі замку знаходзяцца:
- Фарны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
- Дом Мацея
- Славацкі касьцёл
- Ратуша
- Умацаваньні з бастыёнамі і брамай
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фарны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі быў пабудаваны ў XIII стагодзьдзі ў позьнераманскім стылі і зьяўляецца найстаражытным будынкам на тэрыторыі замку. У XVI стагодзьдзі касьцёл быў перабудаваны: былі пабудаваныя араторыюм, бакавая капліца Сьвятой Барбары, позьнегатычны флюгельны алтар працы майстра Паўля зь Левачы і позьнегатычная бронзавая купель працы майстра Ёдака. Галоўны алтар таксама пабудаваў Паўль зь Левачы: ён мусіў быць прыгажэйшым за алтар у Левачы, але згарэў пры пажары 1761 году. У 1767 годзе замест яго быў пабудаваны барокавы алтар працы аўстрыйскага мастака Ё. Л. Кракэра.
Умацаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Умацаваньні былі пабудаваныя ў XV стагодзьдзі. Узорам для іх паслужыў Крэмніцкі гарадзкі замак. Яны ўяўлялі сабой высокі мур з бастыёнамі круглай формы, а ў 1512 годзе была дабудаваная брама з барбаканамі.
Ратуша[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ратуша была пабудаваная ў 1500 годзе й дабудаваная ў другой палове XVI стагодзьдзя. Сёньня ў ёй разьмешчана Галерэя Сярэдняй Славаччыны.
Дом Мацея й Славацкі касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гатычны Дом караля Мацея быў пабудаваны ў 1479 годзе і ўтварае адзіны ансамбль з касьцёлам Сьвятога Крыжа XVI стагодзьдзя, таксама вядомым як Славацкі касьцёл.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Банска Быстрыца (замак) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў