Кошыцкі край
| Кошыцкі край | |
| Košický kraj | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Славаччына |
| Статус | край Славаччыны[d] |
| Уваходзіць у | Eastern Slovakia[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Кошыцэ |
| Дата ўтварэньня | 24 ліпеня 1996 |
| Кіраўнік | Zdenko Trebuľa[d] |
| Насельніцтва (2008) | 775 509 чал |
| Плошча | 6751,9 км² |
| Месцазнаходжаньне Кошыцкага краю | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Код ISO 3166-2 | SK-KI |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Кошыцкі край (па-славацку: Košický kraj) — адзін з васьмі краёў Славаччыны з адміністрацыйным цэнтрам у Кошыцах.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кошыцкі край знаходзіцца ў паўднёвай частцы ўсходняй Славаччыны й займае плошчу ў 6752 км². Заход рэгіёну складае ўсходнюю частку Славацкіх Рудных гор. Край мяжуе з Украінай на ўсходзе, Вугоршчынай на поўдні, Прэшаўскім краем на поўначы й з Банскабыстрыцкім краем на захадзе.
Кошыцкі край зьявіўся ў працэсе рэарганізацыі адміністрацыйнага дзяленьня краіны 1 ліпеня 1996 году, калі былы Ўсходне-Славацкі край (па-славацку: Východoslovenský kraj) быў падзелены на Кошыцкі край (на поўдні) і Прэшаўскі край (на поўначы). Край падзяляецца на 11 раёнаў (акрэсаў).
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Шчыльнасьць насельніцтва рэгіёну 114 чалавек на км², што блізка да сярэднеславацкага паказьніку ў 110 на км². Найбуйнейшыя месты краю — Кошыцы, Міхалаўцы, Сьпіская Новая Вёска, Трэбішаў ды Рожнява. Паводле перапісу 2001 году ў краі пражывала больш славакаў (81,8%), аднак таксама ў горадзе жыве значная колькасьць вугорцаў (11,2%) і цыганаў (3,9%).[1]
