Альба (Італія)
| Альба па-італьянску: Alba | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 172 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Каардынаты | 44°42′ пн. ш. 08°02′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Афіцыйная мова | італьянская мова | ||||
| Этнахаронімы | albesi | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0173 | ||||
| Паштовы індэкс | 12051 | ||||
| Нумарны знак | CN | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | comune.alba.cn.it (італ.) | ||||
| Альба на мапе Італіі Альба | |||||
Альба (па-італьянску: Alba) — горад на паўночным захадзе Італіі, у П’емонце. Насельніцтва 31 531 чалавек (31 сьнежня 2011). Вядомы вырошчваньнем пэрсікаў, белых труфэляў і вінаробствам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваньне паселішча Альба-Пампэя (Alba Pompeia) на дарозе з Акві-Тэрмэ ў Турын прыпісваецца консулю Пампэю Страбону. У гэтым горадзе нарадзіўся адзін з рымскіх імпэратараў, Пэртынакс. З IV стагодзьдзі ў Альбе меўся свой біскуп пад начальствам арцыбіскупа Мілянскага. З XI стагодзьдзя — свабодная камуна Лямбардзкай лігі, у пазьнейшыя часы — яблык разладу паміж манфэрацкімі Алерамічы, мілянскімі Вісконці і домам Ганзага. Па выніках вайны за мантуанскую спадчыну (1631) адышоў да Савойскага дому, пасьля чаго страціў былое значэньне.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнікі даўніны — раманскі сабор Сьв. Ляўрэнтыя (дабудаваны ў 1486 годзе, рэканструяваны ў XIX стагодзьдзі), гатычная царква Сьв. Дамініка, сярэднявечны біскупскі палац, прысутныя месцы XIII стагодзьдзя, а таксама некаторыя вежы XIV—XV стагодзьдзяў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |