Бабруйская фартэцыя
Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры | |
Бабруйская фартэцыя
| |
Бабруйская фартэцыя
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Бабруйск |
Каардынаты | 53°08′20″ пн. ш. 29°14′45″ у. д. / 53.13889° пн. ш. 29.24583° у. д.Каардынаты: 53°08′20″ пн. ш. 29°14′45″ у. д. / 53.13889° пн. ш. 29.24583° у. д. |
Аўтар праекту | Карл Апэрман |
Заснавальнік | Расейская імпэрыя |
Першае згадваньне | 1810 |
Дата заснаваньня | 1807 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Бабруйская фартэцыя | |
Бабруйская фартэцыя на Вікісховішчы |
Баруйская фартэцыя або крэпасьць — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Бабруйску, магутная фартыфікацыя, збудаваная ўладамі Расейскай імпэрыі на месцы Старога Места і старажытнага замка (зь іх руйнаваньнем, як і ў выпадку Берасьця). Знаходзіцца пры ўтоку ракі Бабруйкі ў Бярэзіну. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бабруйск апынуўся пад уладай Расейскай імпэрыі. У 1807 годзе тут пачалося будаваньне бастыённай фартэцыі. На будоўлі працавала каля 50 батальёнаў салдатаў, а таксама людзі з навакольных вёсак. Да 1810 году насыпалі валы і зрабілі земляныя фартыфікацыі. У 1810—1812 гадох паводле праекту інжынэра Карла Опэрмана збудавалі 5 бастыёнаў, валы дадаткова ўмацавалі глыбокімі равамі. Тады ж часткова зруйнавалі комплекс езуіцкага калегіюму ў выніку яго рэканструкцыі пад парахавы склад, а таксама збудавалі кашары, шпіталь і склады.
У 1812 годзе фартэцыю ўзяла ў аблогу дывізія Яна Дамброўскага, аднак узяць ня здолела. На той час тут было амаль 300 гарматаў. Па вайне 1812 году пачаўся другі этап будаваньня, які характарызаваўся шырокім размахам: павялічылася тэрыторыя фартэцыі, зьявіліся 17 дадатковых бастыёнаў, вежы, форт «Фрыдрых Вільгельм». У 1830-я гады на вонкавым рове ўзьвялі капаніры дзеля флянгавага артылерыйнага і ружэйнага агню.
Па паўстаньні дзекабрыстаў у 1825 годзе з фартэцыі зрабілі турму, куды звозілі вырачаных «за вальнадумства і бунт супраць цара». Тут трымалі ў зьняволеньні 23 дзекабрыстаў, беларускага пісьменьніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а таксама за «крамольныя» вершы — слыннага селяніна-паэта Паўлюка Багрыма. У 1840-х гадох сюды выслалі сяброў падпольнага гуртку Петрашэўскага на чале з сваім кіраўніком. У 1905 годзе ў фартэцыі выбухнула паўстаньне дысцыплінарнага палку, якое жорстка здушылі расейскія карнікі.
У пачатку 1918 году фартэцыю заняў Першы Польскі корпус пад камандаю генэрала Юзэфа Доўбара-Мусьніцкага. У 1919—1920 гадох польскія ўлады стварылі на тэрыторыі фартэцыі лягер для ваеннапалонных. З такімі ж мэтамі выкарыстоўвалі фартэцыю немцы ў час Другой сусьветнай вайны.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Твор архітэктуры клясыцызму. Паводле пляну 1818 году, структуру комплексу вызначала сетка ўзаемна пэрпэндыкулярных вуліцаў, забудаваных мураванымі 2—3-павярховымі дамамі. Уваход на тэрыторыю фартэцыі ажыцьцяўляўся празь Вадзяную, Менскую і Слуцкую брамы. На скрыжаваньні галоўных вуліцаў, адна зь якіх вяла ад Менскай да Вадзяной брамы, другая — да Слуцкай брамы, знаходзіўся парадны Саборны пляц з домам камэнданта (1818 год), будынкамі шпіталя (1822 год) і штаба (1824 год), саборнай царквой Аляксандра Неўскага (1827 год). У заходняй частцы разьмяшчаліся кашары, ва ўсходняй — склады, артылерыйскі і інжынэрны паркі. У аздабленьні будынкаў выкарыстоўваліся рызаліты, руст, абрамленьні аконных праёмаў[1]
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
XIX ст.
-
XIX ст.
-
1811 г.
-
1818 г.
-
1818 г.
-
1818 г.
-
1819 г.
-
1822 г.
-
1825 г.
-
1825 г.
-
1825 г.
-
1853 г.
-
1855 г.
-
1857 г.
-
1858 г.
-
1859 г.
-
1859 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1911 г.
-
1914 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
3 траўня 1918 г.
-
3 траўня 1918 г.
-
3 траўня 1918 г.
-
3 траўня 1918 г.
-
М. Руліцкі, 3 траўня 1918 г.
-
красавіка — травень 1918 г.
-
травень 1918 г.
-
1918—1919 гг.
-
1919 г.
-
1919 г.
-
1919 г.
-
1919 г.
-
8 верасьня 1919 г.
-
1920 г.
-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Менская брама
-
Кашары
-
Набярэжны рэдут
-
Парахавы склад
-
Склеп
-
Стайня
-
Шпіталь
-
Штаб
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 63.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Скрыпка М. Цытадэль над Бярэзінай (з гісторыі Бабруйскай крэпасці) // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. № 4, 1987.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 512Г000059 |