Бабруйскі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Бабруйскі замак
| |
Бабруйскі замак
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Бабруйск |
Дата заснаваньня | XIV ст. |
Бабруйскі замак на Вікісховішчы |
Бабруйскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Бабруйску. Знаходзіўся на правым беразе ракі Бярэзіны. Існаваў у XIV—XVIII стагодзьдзях.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляны замак у Бабруйску збудавалі ў XIV ст. За час існаваньня спазнаў некалькі аблогаў і разбурэнняў. У 1502 і 1503 гадох яго спусташалі крымскія татары, у 1506 годзе неаднаразова браў у аблогу мяцежны князь Міхал Глінскі.
У студзені 1649 года замак згарэў у час аблогі войскамі гетмана Януша Радзівіла, у сакавіку 1655 году замак спалілі казакі Івана Залатарэнкі, у 1665 годзе замак згарэў у час чарговай казацкай аблогі. У другой палове XVII ст. паступова страціў свае фартыфікацыі. У выніку перабудовы 1692 году цалкам страціў абарончыя функцыі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Бабруйск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, на пляне места 1794 году сьляды замка яшчэ выразна захоўваліся.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле інвэнтароў 1638 і 1684 гадоў, меў плошчу 13,5 моргаў (9,6 га). З боку ракі ахоўваўся высокім стромкім схілам і двума драўляна-землянымі збудаваньнямі бастыённага тыпу, зь іншых бакоў — ровам шырынёй да 15 мэтраў, земляным валам з трыма рэдутамі, на якім былі дубовыя сьцены з трыма вежамі. Да ўмацаванай уязной брамы (падвойныя вароты, сыстэма жалезных запораў) вёў драўляны мост. На тэрыторыі замка стаялі 2-павярховы жылы дом і гаспадарчыя пабудовы на падклетах[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7