Перайсьці да зьместу

Афрыкаанс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Афрыканская мова»)
Афрыка́нская мова, афрыкаанс
па-афрыкаанс: Afrikaans

      Афрыкаанс — мова большасьці насельніцтва

      Афрыкаанс — мова меншасьці насельніцтва

Ужываецца ў
Рэгіён Батсвана, Цэнтральная акруга, Ганзі, Кгалагадзі, Кгатлэнг, Паўднёвая акруга Батсваны, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка і Паўднёвая Афрыка
Колькасьць карыстальнікаў
  • 7 200 000 чал. (2016)
  • 10 300 000 чал. (2002)
Афіцыйны статус
Рэгулюецца Taalkommissie[d]
Статус: 1 дзяржаўная[d][4]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 af
ISO 639-3 afr

Афрыкаанс (па-афрыкаанс: Afrikaans) — мова заходнегерманскае групы германскіх моваў індаэўрапейскай моўнай сям’і. У выніку шчыльнага кантакту зь няроднасным моўным асяродзьдзем, а таксама пад уплывам незвычайных прыродных умоваў і новых сацыяльных адносінаў, афрыкаанс набыла некаторыя асаблівасьці, дзякуючы якім яе можна лічыць у пэўнай меры афрыканскай мовай.

Афрыкаанс зьяўляецца адной з адзінаццаці афіцыйных моваў ПАР, таксама шырока распаўсюджана ў Намібіі.