Вялікія Вераб’евічы
Вялікія Вераб’евічы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Наваградзкі |
Сельсавет: | Вераб’евіцкі |
Насельніцтва: | 338 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1597 |
Паштовы індэкс: | 231407 |
СААТА: | 4243840006 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°42′36″ пн. ш. 25°58′16″ у. д. / 53.71° пн. ш. 25.97111° у. д.Каардынаты: 53°42′36″ пн. ш. 25°58′16″ у. д. / 53.71° пн. ш. 25.97111° у. д. |
± Вялікія Вераб’евічы |
Вялі́кія Вераб’е́вічы[1] — вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар Вераб’евіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Вялікія Вераб’евічы ўпамінаюцца ў дакумэнтах ў 1567 як маёнтак нейкага Ж. Быкоўскага.
Пазьней, у 17 ст., уваходзяць у склад вялікага па тэрыторыі ўладаньня — Дзяляцічы, якое належала Багуславу Радзівілу. У 1652 тут налічвалася 47 гаспадарак. Найбольш распаўсюджанымі прозьвішчамі былі Супрановіч і Сілка (гэтыя прозьвішчы ёсьць і сёньня ў жыхароў вёскі). Сярэдняя плошча зямельных надзелаў у сялянаў была 1/6 — 1/2 валкі (каля 3,5—10,5 га).
Пасьля Радзівілаў Вялікія Вераб’евічы з другой паловы 18 ст. належалі розным уладальнікам, якія там ня жылі, але аддавалі вёску ў пасэсію (арэнду, карыстаньне) іншым.
Згодна з «Slownik geograficzny…» ад 1893 у Вялікіх Вераб’евічах было 37 двароў. Да 1909 году адбыўся прыкметны рост вёскі: тут налічвалася адпаведна ўжо 86 двароў і жылі 524 чалавекі.
Прыкладна ў 1911 начала працаваць Вераб’евіцка-Клюкавіцкая народная вучэльня. Адной зь першых настаўніц была ў ёй Руфіна Радзялоўская. Да гэтага году некаторыя вераб’евіцкія дзеці хадзілі ў Клюкавіцкую перасоўную школу, якая адкрылася ў 1889 годзе.
У пачатку чэрвеня 1906 сяляне Вялікіх Вераб’евіч разам зь сялянамі навакольных вёсак кінулі падзённыя работы ў суседніх маёнтках і спынілі работы на лугах абшарнікаў, патрабуючы зьніжэньня арэндных цэн і павышэньня заработнай платы сельскагаспадарчым рабочым. Забастоўка працягвалася амаль да канца лета. Для «ўціхамірваньня» бастуючых быў кінуты атрад паліцыі, праводзіліся арышты агітатараў. Усё ж абшарнікі былі вымушаны часткова задаволіць патрабаваньні сялянаў.
Пад час Першай сусьветнай вайны, пасьля заняцьця немцамі ў 1915 вёскі ўздоўж Вялікіх Вераб’евічаў да лініі фронта была пракладзена вузкакалейка, на будаўніцтва якой зганялі ўсё працаздольнае насельніцтва. Лінія чыгункі праходзіла ад р. Нёман у Любчы да злучэньня з шырокакалейнай чыгункай на ст. Наваельня.
Сяляне вёскі ў 1919—1939 гадох падтрымлівалі беларускі нацыянальны рух — БСРГ і КПЗБ. Некаторыя зь іх прынялі ўдзел у Асташынскім узброеным паўстаньні 1932 году.
Пасьля нападу Нямеччыны на СССР У 1941 былі расстраляны чатыры дэпутаты сельсавету, а на тэрыторыі сельсавету нацысты стварылі ў 1941 годзе гета, куды зганялі насельніцтва з навакольля. Са жніўня па сьнежань 1942 году нацысты расстралялі каля 950 вязьняў гета. У 1961 годзе на месцы расстрэлу ў в. Малыя Вераб’евічы пастаўлены абэліск.
А ў Вялікіх Вераб’евічах з 1967 году стаіць абэліск у памяць 101 жыхара шасьці навакольных вёсак, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 338 чалавек
- 2008 год — 314 чалавек
- 1999 год — 315 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікалай Гайба. Вераб’евічы: да 50-годдзя ўз’яднання Беларусі // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 1989. — 10 жніўня