Арыс Тэсалёнікі
Арыс | |
Поўная назва | па-грэцку: Αθλητικός Σύλλογος Θεσσαλονίκης ο Άρης Ποδοσφαιρική Ανώνυμη Εταιρεία |
---|---|
Заснаваны | 25 сакавіка 1914 |
Горад | Тэсалёнікі, Грэцыя |
Стадыён |
Клеантыс Вікелідыс Умяшчальнасьць: 22 800 |
Кіраўнік | Тэадарас Карыпідыс[d] |
Чэмпіянат | Супэрліга |
· 2023—2024 | 5 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы arisfc.com.gr (грэцк.) (анг.) |
«А́рыс» (па-грэцку: Άρης) — грэцкі футбольны клюб з гораду Тэсалёнікаў. Заснаваны ў 1914 годзе. Клюб быў заснавальнікам Македонскай асацыяцыі футбольных клюбаў, а таксама Грэцкай фэдэрацыі футболу. Асноўнымі колерамі клюбу ёсьць залаты і чорны. Залаты колер адсылае да Македоніі, дзе гэты колер быў дамінуючым у культуры, а таксама ўзгадвае бізантыйскую спадчыну Тэсалёнікаў. Назва клюбу паходзіць ад грэцкага бога вайны Арэса. На клюбным лягатыпе адлюстраваная скульптура Арэса — Арэс Людавізі. Гэта лічыцца адной з найбуйнейшых каманд у Грэцыі. Трохразовы чэмпіён Грэцыі, уладальнік Кубка Грэцыі (1970).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб паўстаў як футбольны клюб, дзякуючы руплівасьці купы з 22 маладых сяброў у кавярні 25 сакавіка 1914 году. Назва Арыс адсылае да старажытнагрэцкага бога Арэса. Такі назоў быў натхнёны дзьвюма балканскімі войнамі 1912—1913 гадоў, калі Грэцыя ваявала супраць Асманскай імпэрыі перад тым, як уступіць у вайну з Баўгарыяй. У дадатак, у грэцкай міталёгіі Арэс часта канфліктаваў зь іншым богам Гэраклам, у гонар якога названы быў футбольны клюб і супернік «Іракліс».
«Арыс» таксама мае суперніцтва з ПАОКам. Спачатку клюб базаваўся ля Аркі і магілы Галерыюса, але пасьля зьліцьця з двума дробных футбольнымі клюбамі ў 1919 і 1921 гадах база клюбу была перанесеная зусім недалёка, то бок да вуліцы Флэмінг ва ўсходніх Тэсалёніках. Першы стадыён быў пабудаваны на месцы, дзе ў цяперашні час месьціцца Марсавае поле. Хутка клюб стаў вельмі папулярным, і неўзабаве ў структуры былі створаны новыя каманды ў іншых відах спорту, акрамя футбольных.
У тыя часы бракавала усеагульнай прафэсійнай лігі Грэцыі, а клюбы спаборнічалі ў сваіх рэгіёнах, каб потым у агульным невялікім турніры пазмагацца за тытул нацыянальнага чэмпіёна. Першая афіцыйная гульня клюба была зладжаная ў 1923 годзе. Супернікам «Арыса» быў клюб «Мэгас Аляксандрас». У той год «Арыс» здабыў тытул чэмпіёну рэгіёну, што паўтарылася ў наступным годзе. У 1926 годзе клюб быў стаў атлетычным клюбам, бо акрамя футболу ў клюбе практыкаваліся іншыя віды спорту.
Першы буйны посьпех «Арыс» быў дасягнуты паміж 1927 і 1928 гадамі, калі клюб здабыў перамогу ў чэмпіянаце Грэцыі[1], перамогшы у фінальным турніры «Атромітас» і «Этнікос». Трэнэрам каманды быў немец Томас Кесьлер, а выбітнымі гульцамі «Арыса» былі, сярод іншых, Костас Бікелідыс, Сабас Багіяцыс, які стаў найлепшым бамбардзірам з шасьцю галамі, і Нікас Агелякіс, бамбардзір фіналу з чатырма галамі. У наступным годзе «Арыс» здабыў чэмпіёнскі тытул Тэсалёнікаў, згуляўшы два матчы супраць ПАОКу. У першым матчы, які ладзіўся 12 траўня 1929 году, «Арыс» і ПАОК згулялі ўнічыю зь лікам 1:1, у той час як другі матч выявіў пераможцам «Арыс», які быў мацней зь лікам 4:3. Нікас Агелякіс зрабіў хет-трык у тым матчы.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|