Мантэрэй (футбольны клюб)
Выгляд
| Мантэрэй | |
| Поўная назва | Club de Fútbol Monterrey |
|---|---|
| Заснаваны | 28 чэрвеня 1945 |
| Горад | Мантэрэй, Мэксыка |
| Стадыён | Тэхналёхіка Умяшчальнасьць: 36 485 |
| Кіраўнік | FEMSA[d] |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Ліга MX |
| · Кляўсура 2025 | 7 месца 1/4 фіналу |
Афіцыйны сайт | |
«Мантэрэй» (па-гішпанску: Atlas Fútbol Club) — мэксыканскі футбольны клюб з гораду Мантэрэю, які выступае ў Лізе MX, найвышэшйым дывізіёне мэксыканскага футболу. Быў заснаваны ў 1945 годзе і, такім чынам, зьяўляецца найстарэйшым футбольным клюбам з поўначы Мэксыкі. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Тэхналёхіка», аднак у хуткім часе клюб пераедзе на новы «Футбольны стадыён». У апошнія часы клюб мае даволі пасьпяховыя выступы, «Мантэрэй» зьяўляецца чэмпіёнам Мэксыкі 1986, 2003, 2009 і 2010 гадоў, а таксама пераможцам Лігі чэмпіёнаў КОНКАКАФ 2011, 2012 і 2013 гадоў.
Галоўным супернікам клюбу зьяўляецца яшчэ адзін прадстаўнік Мантэрэю клюб «Тыгрэс УАНЛ».