Антоніс Самарас
| Антоніс Самарас | |
| па-грэцку: Αντώνης Σαμαράς | |
| | |
|---|---|
| 20 чэрвеня 2012 — 26 студзеня 2015 | |
| Папярэднік | Панаётыс Пікрамэнас |
| Наступнік | Алексіс Цыпрас |
| 23 лістапада 1989 — 16 лютага 1990 | |
| 2 ліпеня 1989 — 12 кастрычніка 1989 | |
| 8 студзеня 2009 — 6 кастрычніка 2009 | |
| 30 лістапада 2009 — 20 чэрвеня 2012 | |
| Папярэднік | Ёргас Папандрэў (малодшы) |
| Наступнік | Алексіс Цыпрас |
| 11 красавіка 1990 — 13 красавіка 1992 | |
| 26 студзеня 2015 — 5 ліпеня 2015 | |
| Папярэднік | Алексіс Цыпрас |
| Наступнік | Vangelis Meimarakis[d] |
| 20 ліпеня 2004 — 25 верасьня 2007 | |
| Наступнік | Margaritis Schinas[d] |
| 30 лістапада 2009 — 5 ліпеня 2015 | |
| Папярэднік | Kostas Karamanlis[d] |
| Наступнік | Vangelis Meimarakis[d] |
| 23 студзеня 1978 — 1 красавіка 1978 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 23 траўня 1951[1][2][3][…] (75 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Georgia Kritikou[d] |
| Дзеці | Lena Samara[d] і Kostas Samaras[d] |
| Бацька | Канстантынас Самарас[d] |
| Маці | Лена Занас[d] |
| Подпіс | |
Антоніс Самара́с (па-грэцку: Αντώνης Σαμαράς; 23 траўня 1951 году) — грэцкі палітык, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Грэцыі з 2012 па 2015 гады. Сябра партыі Новая дэмакратыя, ён быў ейным кіраўніком з 2009 па 2015 гады.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Атэнах у 1951 годзе, у сям’і лекара. Ягоны дзядзька Ёргас Самарас быў дэпутатам парлямэнту ў 1950-х і 1960-х гадох. Самарас у юнацтве займаўся тэнісам, і нават ва ўзросьце 17 гадоў перамог у чэмпіянат Грэцыі сярод падлеткаў[4]. Навучаўся ў Атэнскім каледжы, які быў заснаваны ягоным прадзедам паводле мацярынскае лініі. У 1974 годзе скончыў Амгэрстаўскі каледж у амэрыканскім штаце Масачусэтс па спэцыяльнасьці эканоміка, а затым навучаўся ў Гарвардзкім унівэрсытэце.
У 1989 годзе стаў міністрам фінансаў, пасьля чаго стаў міністрам замежных справаў ва ўрадзе Новай дэмакратыі прэм’ер-міністра Канстантынаса Міцатакіса. На гэтйа пасадзе ўдзельнічаў у дыпляматычным канфлікце з Македоніяй паводле назову краіны. На нарадзе грэцкіх палітычных лідэраў пры прэзыдэнце 13 красавіка 1992 году Самарас прадставіў уласныя ўмовы для вырашэньня крызісу, якія былі адхіленыя прэзыдэнтам Канстантынасам Караманлісам і прэм’ер-міністрам Канстантынасам Міцатакісам. Пасьля гэтага Самарас быў звольнены з пасады міністра[5].
Пасьля звальненьня заснаваў уласную партыю Палітычная вясна, якая займала больш правыя пазыцыі ў параўнаньні з Новай дэмакратыяй. на выбарах у парлямэнт у 1993 годзе наваствораная партыя атрымала 4,9% галасоў, што дазволіла заняць дзесяць дэпутацкім крэслаў у парлямэнце. На выбарах у Эўрапарлямэнт 1994 году партыя атрымала 8,7%. У 2000 годзе партыя не вылучалася на выбарах, а ў 2004 годзе партыя была ліквідаваная, бо Самарас вярнуўся ў Новую дэмакратыю. 30 лістапада 2009 году Самарас ачоліў партыю.
Пасьля датэрміновых парлямэнцкіх выбараў, 20 чэрвеня 2012 году быў прызначаны прэм’ер-міністрам Грэцыі[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Antonis Samaras // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Antonis Samaras // Roglo — 1997.
- ↑ Antonis Samaras // Munzinger Personen (ням.)
- ↑ «Profile: Greek conservative leader Antonis Samaras». BBC News.
- ↑ «Ανακοίνωση σε απάντηση του ψηφίσματος των εργαζομένων». Eleutherotypia.
- ↑ «Самарас принес присягу в качестве премьера Греции». BBC News.