Отан (кароль Грэцыі)
| Отан (кароль Грэцыі) | |
| прынц Баварыі[d] | |
|---|---|
|
| |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Імя пры нараджэньні | па-нямецку: Otto Friedrich Ludwig von Bayern |
| Нарадзіўся | 1 чэрвеня 1815[1][2][3][…], |
| Памёр | 26 ліпеня 1867[1][2][3][…] (52 гады), |
| Пахаваны | |
| Дынастыя | Вітэльсбахі[d] |
| Сужэнец | Амалія Альдэнбурская[d][6] |
| Бацька | Людвіг I[d][2] |
| Маці | Тэрэза Саксэн-Гільдбурггаўзэнская[d][2] |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
О́тан (па-грэцку: Όθων, па-нямецку: Otto Friedrich Ludwig von Bayern; 1 чэрвеня 1815 — 26 ліпеня 1867 году) — баварскі прынц, які потым быў каралём Грэцыі ад стварэньня манархіі 27 траўня 1832 году. Манархія ў Грэцыі была закладзеная паводле вынікаў Лёнданскай канфэрэнцыі. Кіраваньне Отана скончылася 23 кастрычніка 1862 году, калі ён быў зрынуты з сваёй пасады.
Отан быў другім сынам баварскага караля Людвіга I. Грэцкім каралём ён стаў у веку 17 гадоў. Ягоны ўрад першапачаткова кіраваў радай з трох чалавек, які складаўся з службовых асобаў баварскага суда. Па сталасьці Отан адсунуў рэгентаў, яны апынуліся непапулярнымі сярод людзей, і пачаў кіраваў як абсалютны манарх. На працягу ўсяго свайго панаваньня Отан ня здолеў перамагчы беднасьць Грэцыі і прадухіліць эканамічнае ўмяшальніцтва ў свае справы звонку. Грэцкая палітыка ў гэтую эпоху грунтавалася на прыхільнасьці да трох вялікіх дзяржаваў, якія гарантавалі незалежнасьць Грэцыі, як то Вялікабрытаніі, Францыі і Расеі. Здольнасьць Отана захоўваць падтрымку з боку памянёных дзяржаваў была ключавой дзеля захаваньня ягонай улады. Каб заставацца моцным, караль мусіць улічваць інтарэсы кожнай з гэтых краінаў. Калі Грэцыя была заблякаваная брытанскім каралеўскім флётам у 1850 годзе і зноўку ў 1854 годзе, каб перашкодзіць Грэцыі напасьці на Асманскую імпэрыю падчас Крымскай вайны, незадаволенасьць каралём сярод грэкаў пачала нарастаць. У выніку адбылася спроба замаху на каралеву Амалію, а ў 1862 годзе Отан быў зрынуты з свайго трону. Памёр былы кароль у выгнаньні ў Баварыі ў 1867 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Otto (Otto) // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 3 4 Lundy D. R. Otto I Friedrich Ludwig von Bayern, King of the Hellenes // The Peerage (анг.)
- 1 2 Otó I de Grècia // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Оттон I // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ↑ В. В—в Оттон I (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXII. — С. 470—471.
- Нарадзіліся 1 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1815 годзе
- Нарадзіліся ў Зальцбургу
- Памерлі 26 ліпеня
- Памерлі ў 1867 годзе
- Пахаваныя ў Мюнхэне
- Вітэльсбахі
- Кавалеры ордэна Сьвятога апостала Андрэя Першазваннага
- Кавалеры ордэна сьвятога Стэфана Вугорскага
- Кавалеры Ордэна Залатога руна
- Кавалеры ордэна Слана
- Прэм’ер-міністры Грэцыі
- Каралі Грэцыі