Алексіс Цыпрас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алексіс Цыпрас
Alexis Tsipras, prime minister of Greece.jpg
Прэм’ер-міністар Грэцыі, дэпутат парлямэнту Грэцыі[1], лідэр апазыцыі Грэцыі, Прэм’ер-міністар Грэцыі і дэпутат парлямэнту Грэцыі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 ліпеня 1974(1974-07-28)[2][3][4] (46 гадоў)
Атэны, Грэцыя[2][5]
Партыя: Сынасьпізмос, Сырыза і камуністычная партыя Грэцыі
Сужэнец: Пэрыстэра Бацыяна
Адукацыя: Атэнскі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт

Але́ксіс Цы́прас (па-грэцку: Αλέξης Τσίπρας; 28 ліпеня 1974 году) — грэцкі палітык, які займае пасаду лідэра апазыцыі з 2019 году. Лідэр левай партыі Сырыза з 2009 году, займаў пасаду прэм’ер-міністра Грэцыі з 2015 па 2019 гады[6].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цыпрас нарадзіўся ў Атэнах у 1974 годзе. Ён далучыўся да камуністычнае моладзі Грэцыі ў канцы 1980-х гадох. У 1990-х гадох быў палітычна актыўным і браў удзел у студэнцкіх пратэстах супраць плянаў рэформы адукацыі, стаўшы прэс-сакратаром руху. Ён вучыўся грамадзянскаму будаўніцтву ў Атэнскім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце, які скончыў у 2000 годзе, пазьней навучаўся ў асьпірантуры і займаўся гарадзкім і рэгіянальным плянаваньнем. Працаваў інжынэрам-будаўніком у будаўнічай галіне ў кампаніі ў Атэнах.

З 1999 па 2003 гады Цыпрас займаў пасаду сакратара моладзевага блёку партыі Сынасьпізмос. У 2004 годзе ён быў абраны чальцом цэнтральнага камітэту партыі, а потым і палітычнага сакратарыяту. На мясцовых выбарах 2006 году ён вылучаўся кандыдатам на пасаду мэра Атэнаў ад партыі Сырыза, атрымаўшы 10,5% галасоў. У 2008 годзе ён быў абраны лідэрам Сырызы, зьмяніўшы на гэтай пасадзе Алекаса Алябанаса. Ён быў упершыню абраны ў парлямэнт Грэцыі, дзе прадстаўляў Атэны, на выбарах 2009 году. У 2012 годзе быў пераабраны ш парлямэнт, пасьля чаго стаў лідэрам апазыцыі і назначыў уласны ценявы кабінэт.

У студзені 2015 году Цыпрас прывёў Сырызу да перамогі на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах, заваяваўшы 149 з 300 месцаў у элінскім парлямэнце і ўтварыўшы кааліцыю з партыяй Незалежныя грэкі. У тым жа 2015 годзе часопіс «Time» уключыў Цыпраса ў сьпіс 100 самых уплывовых людзей у сьвеце[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Алексіс Цыпрассховішча мультымэдыйных матэрыялаў