Перайсьці да зьместу

Новая дэмакратыя (Грэцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новая дэмакратыя
па-грэцку: Νέα Δημοκρατία
Выява лягатыпу
Заснавальнік Канстантынас Караманліс[d]
Дата заснаваньня 4 кастрычніка 1974
Штаб-кватэра
Ідэалёгія кансэрватызм, хрысьціянская дэмакратыя[d] і эканамічны лібэралізм[d]
Афіцыйны сайт nd.gr

Новая дэмакратыя (па-грэцку: Νέα Δημοκρατία) — лібэральна-кансэрватыўная[1][2] палітычная партыя ў Грэцыі. У сучаснай грэцкай палітыцы Новая дэмакратыя ёсьць галоўнай правацэнтрысцкай партыяй[3] і адной зь дзьвюх асноўных партыяў краіны поруч з Усегрэцкім сацыялістычным рухам (УСР). Новая дэмакратыя і УСР былі створаныя пасьля зрынаньня вайсковай хунты ў 1974 годзе і кіравалі Грэцыяй па чарзе на працягу наступных чатырох дзесяцігодзьдзяў. Пасьля заняпаду УСР галоўным канкурэнтам Новай дэмакратыі стала Кааліцыя радыкальных левых. У 2019 годзе партыя павярнула сабе большасьць, пасьля чатырох з паловай гадоў у апазыцыі, а прэм’ер-міністрам стаў прадстаўнік партыі Кірыякас Міцатакіс.

Падтрымка партыі маецца за кошт шырокай выбарчай базы, пачынаючы ад цэнтрыстаў да кансэрватараў, а таксама ад нацыяналістаў да постмадэрністаў. З геаграфічнай пункту гледжаньня патрымкай партыя карыстаецца ў сельскай мясцовасьці Грэцыі, а таксама ў галоўных гарадах — Атэнах і Тэсалёніках. Партыя была закладзеная ў 1974 годзе Канстантынасам Караманлісам, і ў тым жа годзе яна ўтварыла першы кабінэт Трэцяй Грэцкай рэспублікі. Новая дэмакратыя ёсьць сябрам Эўрапейскай народнай партыі, якая ёсьць найбуйнейшай эўрапейскай палітычнай партыі з 1999 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]