Тацяна Вадалаская
Тацяна Вадалаская | |
Дата нараджэньня | 30 кастрычніка 1973 (51 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, Беларусь |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Інстытут сацыялёгіі НАН Беларусі |
Занятак | навукоўца |
Навуковая сфэра | СМД-мэтадалёгія(ru), сацыялёгія |
Месца працы | |
Вядомая як | каардынатар Лятучага ўнівэрсытэту, мэтадаляг(ru), сацыёляг |
Сябра ў | Каардынацыйная рада па забеспячэньні перадачы ўлады |
Навуковая ступень | кандыдат сацыялягічных навук[d] |
Сайт | Лятучы ўнівэрсытэт |
Таця́на Вале́р’еўна Вадала́ская (нар. 30 кастрычніка 1973 году, Менск) — беларуская мэтадалягіня і сацыялягіня. Экспэртка Агенцыі гуманітарных тэхналёгіяў (Менск), каардынатарка праграмы стварэньня сучаснага ўнівэрсытэту ў Беларусі «Лятучы ўнівэрсытэт». Кандыдатка сацыялягічных навук (PhD), старшая аналітыца Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі (Менск).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1996 годзе скончыла аддзяленьне сацыялёгіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[1].
У 1996—2007 гадах працавала ў Інстытуце сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, апошняя займаемая пасада — старшы навуковы супрацоўнік[1][2].
Падчас працы ў Інстытуце сацыялёгіі НАН Беларусі асноўны фокус дасьледчых інтарэсаў быў накіраваны на пытаньні станаўленьня й трансфармацыі нацыянальнай і грамадзянскай ідэнтычнасьці. Працуючы ў межах гэтай тэматыкі:
- у 2004 годзе — пасьпяхова абараніла ў Інстытуце сацыялёгіі НАН Беларусі дысэртацыю на суісканьне навуковай ступені кандыдата сацыялягічных навук на тэму «Сацыяльныя ўяўленьні аб грамадзянскай прыналежнасьці насельніцтва Беларусі ва ўмовах станаўленьня дзяржаўнасьці» (навуковы кіраўнік — Л. І. Навуменка)[3];
- у 2006 годзе — у суаўтарстве з Л. І. Навуменкай апублікавала манаграфію «Этническая и гражданская принадлежность в восприятии населения современной Беларуси» (Менск, ISSN 985-08-0784-9).
Была стыпэндыятам адмысловага фонду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2007).
Зьяўляецца аўтарам шматлікіх навуковых і аналітычных публікацыяў, рэдактарам некалькіх навуковых зборнікаў і кнігаў[1].
Удзел у мэтадалягічным руху. Культурна-палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2005 годзе далучылася да праграмнай дзейнасьці філёзафа й мэтадоляга У. У. Мацкевіча[4] — рэалізацыі ў Беларусі праграмы культурнай палітыкі, пабудаванай на падмурку сыстэма-мысьледзейнаснай мэтадалёгіі(ru) (СМД-мэтадалёгіі, СМД-падыходу)[5]. Лічыць У. У. Мацкевіча сваім настаўнікам у справе засваеньня й практыкаваньня СМД-падыходу й праграмы культурнай палітыкі[4]; увайшла ў другі склад Агенцыі гуманітарных тэхналёгіяў (АГТ, Менск), зьяўляецца сталым удзельнікам і арганізатарам Менскага мэтадалягічнага сэмінару, арганізацыйна-дзейнасных гульняў(ru) ды іншых мерапрыемстваў і кірункаў дзейнасьці АГТ[1].
З 2010 году зьяўляецца старшым аналітыкам Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі (Менск) — незалежнага аналітычнага цэнтру (па-ангельску: think tank), які ўваходзіць у структуру Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь»[1]. У гэтай якасьці ёсьць аўтарам і суаўтарам шэрагу канцэптуальных распрацовак і прапановаў, дасьледаваньняў і аналітычных дакумэнтаў, накіраваных на разьвіцьцё й узмацненьне беларускай грамадзянскай супольнасьці, сярод якіх:
- Канцэптуальныя й стратэгічныя прапановы па разьвіцьці Форуму грамадзянскай супольнасьці(en) Ўсходняга партнэрства (ФГС УП) (2010)[6][7][8] і Беларускай нацыянальнай плятформы ФГС УП (2012)[9];
- «Стратэгія-2012» — прапанова стратэгіі дзеяньняў для дэмакратычных сілаў Беларусі з мэтай дасягненьня імі рэальнага ўдзелу ў кіраваньні дзяржаваю (2011)[10];
- Аналіз і апісаньне праяваў і наступстваў выкарыстаньня ў сучаснай Беларусі такой рэпрэсыўнай формы, як «забарона на прафэсію»(en) (2012)[11];
- Сацыялягічныя дасьледаваньні патэнцыялу салідэрнасьці ў беларускай арганізаванай грамадзянскай супольнасьці (2014)[12] і патэнцыялу салідэрнасьці ў беларускім грамадзтве (2015)[13];
- Распрацоўка мэтадалёгіі й выкананьне маніторынгу рэалізацыі Рэспублікай Беларусь Канвэнцыі ЮНЭСКА аб ахове й заахвочваньні разнастайнасьці формаў культурнага самавыражэньня(en) (2015)[14].
Бярэ дзейсны ўдзел у разьвіцьці акадэмічнай супольнасьці Беларусі:
- Да канца 2009 году была штатным выкладчыкам дэпартамэнту палітычных навук (праграмы «Паліталёгія. Эўрапейскія дасьледаваньні») Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (Вільня); брала ўдзел у страйку выкладчыкаў дэпартамэнту, якія пратэставалі супраць парушэньня кіраўніцтвам унівэрсытэту акадэмічных свободаў[15][16][17];
- Ад самага пачатку зьяўляецца сябрам Аргкамітэту Міжнароднага Кангрэсу дасьледчыкаў Беларусі(be)[18], таксама ўваходзіць у склад Экспэртнай рады Прэміі Кангрэсу(be) ў галіне сацыяльна-палітычных навук[19].
- З 2011 году каардынуе рэалізацыю праграмы стварэньня сучаснага ўнівэрсытэту ў Беларусі «Лятучы ўнівэрсытэт»[20];
- Уваходзіць у склад Акадэмічнай рады Міжнароднай PhD-праграмы для Беларусі[21].
Таксама зьяўляецца адным з аўтараў ідэі й сябрам Аргкамітэту супольнага культурніцкага праекту «Цытуй сваё!»[22].
Дзейнасьць па стварэньні сучаснага ўнівэрсытэту ў Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад пачатку разгортваньня дзейнасьці па стварэньні сучаснага ўнівэрсытэту ў Беларусі як аднаго з напрамкаў рэалізацыі праграмы культурнай палітыкі актыўна працуе ў гэтым кірунку:
- З восені 2009 году брала ўдзел у штотыднёвым сэмінары па абмеркаваньні сучасных кірункаў разьвіцьця ідэі Ўнівэрсытэту, а таксама магчымасьцяў і формаў стварэньня яго ў Беларусі;
- Зьяўляецца рэдактарам зборніку артыкулаў «Университет: дискуссия об основаниях»[23], які пабачыў сьвет па выніках сэмінару;
- Прымала актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзеньні арганізацыйна-дзейнасных гульняў(ru) «Распрацоўка праграмы і стратэгіі стварэньня Ўнівэрсытэту ў сучаснай Беларусі» (2010) і «Лятучы ўнівэрсытэт у Беларусі: кіраваньне разьвіцьцём» (2012);
- З 2011 году каардынуе разгортваньне ўнівэрсытэцкай праграмы, якая ўрэшце атрымала назву «Лятучы ўнівэрсытэт» і першы акадэмічны год якой быў абвешчаны ўвосень 2011 году.
Як каардынатар Лятучага ўнівэрсытэту кіруе пастаянна дзеючым унівэрсытэцкім сэмінарам, у межах якога абмяркоўваюцца пытаньні разьвіцьця ўнівэрсытэцкай праграмы, ажыцьцяўляе каардынацыю іншых формаў самаарганізацыі й самапраграмаваньня супольнасьці Лятучага ўнівэрсытэту, а менавіта: праектных сэсіяў, штогадовых унівэрсытэцкіх канфэрэнцыяў, летніх школаў ды інш.[20]
Акрамя гэтага ў розныя гады ў Лятучым унівэрсытэце ёю чыталіся курсы: «Культурная палітыка як сацыяльная тэорыя й праграма разьвіцьця Беларусі» (2012); «Асабістая адукацыйная й кар’ерная траекторыя» (2013); «Актуальная мэтадалёгія: кантэкст і арганон»(недаступная спасылка) (2014), а таксама супольны курс: «Ідэя Ўнівэрсытэту. Уводзіны ва ўнівэрсытэцкую прастору й лад жыцьця» (2014). Кіравала дзейнасьцю Менскага мэтадалягічнага сэмінару ў 2012—2013 унівэрсытэцкім годзе; актыўна ўдзельнічала ў працы «Школы гульнятэхнікаў»(недаступная спасылка) (2011—2012) і «Летняй мэтадалягічнай школы» (2015); ажыцьцяўляла навуковае кіраўніцтва рабочай групай па распрацоўцы маніторынгу стану культуры ў Беларусі ў адпаведнасьці з Канвэнцыяй ЮНЭСКА аб ахове й заахвочваньні разнастайнасьці формаў культурнага самавыражэньня (2013—2014) і шмат інш.[20][24]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Таццяна Вадалажская [Электронны рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — Дата доступу: 01.01.2016. — Рэжым доступу: https://web.archive.org/web/20160215164450/http://cet.eurobelarus.info/by/names/TatianaI-Vadalazhskaya.html, вольны.
- ^ Справка: Водолажская Татьяна Валерьевна [Электронный ресурс] // Сводный электронный каталог Системы короративной каталогизации. — Веб-сайт Национальной библиотеки Беларуси. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar2450774&strq=l_siz=20, вольны.
- ^ Атэстацыя навуковых і навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі. — 2004. — № 3(35). — С. 42 [Электронны рэсурс] // Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь. — Вэб-сайт ВАК РБ. — Дата доступу: 01.01.2016. — Рэжым доступу: https://web.archive.org/web/20160304224836/http://journal.vak.org.by/docs/att_04-3.pdf, вольны.
- ^ а б Сустрэча з настаўнікам [Электронны рэсурс] // Жывы журнал. — Блог Таццяны Вадалажскай у ЖЖ. — 15.05.2011. — Дата доступу: 01.01.2016. — Рэжым доступу: http://ta-ta-aht.livejournal.com/40704.html, вольны.
- ^ Гл.: Водолажская Т. Что необходимо знать и понимать для освоения программы культурной политики? [Электронный ресурс] // Methodology.by. — Веб-сайт АГТ-ЦСИ. — 09.04.2011. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://methodology.by/?p=2079, свободный. — Загл. с экрана.
- ^ Гл.: Концепция дальнейшего развития Форума гражданского общества Восточного партнерства (Policy paper) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 18.03.2010. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: https://web.archive.org/web/20160304135951/http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/03/18/kontseptsiya-dal-neyshego-razvitiya-foruma-grazhdanskogo-obschestva-vostochnogo-partnerstva.html, свободный.
- ^ Гл.: Предложения по приоритетам сотрудничества ЕС-Беларусь в рамках Национальной индикативной программы и роли гражданского общества в его развитии (Policy paper) [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 24.05.2010. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/05/24/predlozheniya-po-prioritetam-sotrudnichestva-es-belarus-v-ramkah-natsional-noy-indikativnoy-programmy-i-roli-grazhdanskogo-obschestva-v-ego-razvitii-policy-paper.html(недаступная спасылка), свободный.
- ^ Гл.: Предложения от Национальной платформы Беларуси Форуму гражданского общества Восточного партнерства [Электронный ресурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 17.11.2010. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: https://web.archive.org/web/20160304140803/http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2010/11/17/predlozheniya-ot-natsional-noy-platformy-belarusi-forumu-grazhdanskogo-obschestva-vostochnogo-partnerstva.html, свободный.
- ^ Гл.: Канцэпцыя развіцця беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (2012—2014) [Электронны рэсурс] // Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі. — Вэб-сайт ЦЕТ. — 19.11.2012. — Дата доступу: 01.01.2016. — Рэжым доступу: https://web.archive.org/web/20160305015333/http://cet.eurobelarus.info/files/File/Concep_NP-adopted_16_11_2012-BEL.doc, вольны.
- ^ Гл.: Стратегия-2012: От диалога внутри демократических сил к диалогу с режимом [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 28.02.2011. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: https://web.archive.org/web/20160304203306/http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2011/02/28/strategiya-2012--ot-dialoga-vnutri-demokraticheskih-sil-k-dialogu-s-rezhimom.html, вольны.
- ^ Гл.: Запрет на профессию в Беларуси: разнообразие форм, задач и способов [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 12.09.2012. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: https://web.archive.org/web/20160305021543/http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2012/09/12/Berufsverbot-Belarus.html, вольны.
- ^ Гл.: Исследование потенциала солидарности в беларусском организованном гражданском обществе [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 17.11.2014. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: https://web.archive.org/web/20160305015328/http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2014/11/17/issledovanie-potentsiala-solidarnosti-v-belarusskom.html, свободный.
- ^ Гл.: Потенциал солидарности в беларусском обществе [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 18.12.2015. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: https://web.archive.org/web/20160215231942/http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2015/12/18/potentsial-solidarnosti-v-belarusskom-obschestve.html, вольны.
- ^ Гл.: Мониторинг реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения [Электронны рэсурс] // Центр европейской трансформации. — Веб-сайт ЦЕТ. — 08.09.2015. — Дата доступа: 01.01.2016. — Режим доступа: https://web.archive.org/web/20160305015250/http://cet.eurobelarus.info/ru/library/publication/2015/09/08/monitoring-realizatsii-respublikoy-belarus-konventsii-yunesko-ob.html, вольны.
- ^ Таццяна Вадалажская [Электронны рэсурс] // EuroBelarus.Info. — Вэб-сайт Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі». — 05.06.2009. — Дата доступу: 01.01.2016. — Рэжым доступу: https://web.archive.org/web/20160305020846/http://eurobelarus.info/news/archive/2009/06/05/tatstsyana-vadalazhskaya.html, вольны. — Загал. з экрана.
- ^ Студзінская І. Выкладчыкі паліталёгіі ЭГУ абвесьцілі страйк [Электронны рэсурс] // Радыё Свабода. — Вэб-сайт радыёстанцыі. — 01.10.2009. — Дата доступу: 01.01.2016. — Рэжым доступу: http://www.svaboda.org/content/article/1840483.html, вольны. — Загал. з экрана.
- ^ Зварот да студэнтаў ЕГУ [Электронны рэсурс] // Жывы журнал. — Блог Дзяніса Мельянцова. — 15.12.2009. — Дата доступу: 01.01.2016. — Рэжым доступу: http://lipski.livejournal.com/300740.html, вольны. — Загал. з экрана.
- ^ У Беларусі з’явіцца недзяржаўны рэйтынг гуманітарыяў [Электронны рэсурс] // «Заўтра тваёй краіны». — Электроннае выданне. — 26.12.2012. — Дата доступу: 30.10.2015. — Рэжым доступу: https://web.archive.org/web/20160305131836/http://www.zautra.by/art.php?sn_nid=11924&sn_cat=12, вольны.
- ^ Спіс экспертаў Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі [Электронны рэсурс] // Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. — Вэб-сайт Кангрэса. — Дата доступу: 01.01.2015. — Рэжым доступу: https://web.archive.org/web/20160304235714/http://icbs.palityka.org/premija-kanhresa/spis-ekspertau-premii-kangresa/, вольны.
- ^ а б в Лятучы ўніверсітэт 2009—2015 (Прэзентацыйны буклет). — Мн., 2015.
- ^ Акадэмічны савет [Электронны рэсурс] // Міжнародная PhD-праграмы для Беларусі. — Вэб-сайт праграмы. — Дата доступу: 30.10.2015. — Рэжым доступу: https://web.archive.org/web/20160508234432/http://phd.palityka.org/akademichny-savet/, вольны.
- ^ Праект «Цытуй сваё!» распачынае Год беларускага мыслення [Электронны рэсурс] // Budzma.by. — Вэб-сайт Грамадскай культурнай праграмы «Будзьма беларусамі!». — Дата доступу: 01.01.2016. — Рэжым доступу: http://budzma.by/budzma/tsytuy-svayo.html, вольны. — Загал. з экрана.
- ^ https://web.archive.org/web/20220130102855/http://eurobelarus.info/files/22/86/Universitet_Diskussiya.pdf (Менск, 2011; ISBN 978-985-6991-64-9)
- ^ Таццяна Вадалажская [Электронны рэсурс] // Лятучы ўніверсітэт. — Вэб-сайт Лятучага ўніверсітэта. — Дата доступу: 01.01.2016. — Рэжым доступу: https://web.archive.org/web/20160215145843/http://fly-uni.org/content/taccyana-vadalazhskaya, вольны.