Перайсьці да зьместу

Паліталёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Палітоляг»)

Паліталёгіяграмадазнаўчая навука, прадметам якой зьяўляюцца палітычныя паводзіны, установы й палітычны працэс у дзяржаўнае сфэры.

  1. Краёвая палітыка й палітычныя паводзіны жыхароў краю. Ахоплівае дасьледаваньне ўводных чыньнікаў і сілаў (зацікаўленыя згуртаваньні, грамадзянскія таварыствы й грамадзкая думка), выбараў, а таксама дзейнасьці выводных чыньнікаў (Нацыянальны сход, прэзыдэнт, Найвышэйшы суд).
  2. Параўнальная палітыка. Прысьвечанае параўнаўчаму вывучэньню дзяржаваў дый іх аб’яднаньняў.
  3. Міжнародныя дачыненьні. Складаецца з вывучэньня 1) зносінаў між дзяржавамі, 2) міжнародных арганізацыяў ды 3) міжнароднага права.
  4. Палітычная тэорыя. У ёй робіцца разгляд адпаведных паняткаў, ідэяў ды каштоўнасьцяў.
  5. Дзяржаўнае кіраваньне. Прысьвечанае разгляду кіраваньня й ажыцьцяўленьня публічнай палітыкі ўрадам з увагаю да арганізацыі ды асабовага складу чынавенства.
  6. Дзяржаўнае права. Дапаможная галіна вывучэньня судовага працэсу, а таксама распрацоўкі ды ўвядзеньня ў жыцьцё законаў у грамадзкае сфэры.
  7. Дзяржаўная палітыка. Ахоплівае вынік працы дзяржаўнага ладузаконы, пастановы й правілы, выдадзеныя выводнымі чыньнікамі дзяржавы (заканадаўчаю, выканаўчаю й судоваю ўладаю).
  8. Мясцовае кіраваньне. Дысцыпліна, прысьвечаная вывучэньню палітычнай дзейнасьці ды ўстановаў на мясцовым роўні[1].
  • Дэпартамэнт палітычных навук ЭГУ.

Катэдры паліталёгіі маюць:

  1. ^ Канфлікт і кампраміс: Уводзіны ў палітычную навуку / Ўінтэр Гэрбэрт Р., Бэлоўз Томас Дж.; Навук. рэд. В. Маруцік; Пер. з анг. В. Маруціка. — Мн.: Тэхналогія, 2002. — 507 с. ISBN 985-458-074-1 - Старонкі 22-23.