Перайсьці да зьместу

Андаманскія і Нікабарскія астравы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андаманскія і Нікабарскія астравы
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус саюзная тэрыторыя Індыі[d]
Уваходзіць у Паўднёвая Індыя[d]
Адміністрацыйны цэнтар Порт-Блэр[d]
Дата ўтварэньня 1 лістапада 1956
Афіцыйныя мовы гіндзі, тамільская мова і нікабарскія мовы[d]
Насельніцтва
  • 356 152 чал. (2005)
Плошча
  • 8249 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 IN-AN
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Андаманскія і Нікабарскія астравы (па-ангельску: Andaman and_Nicobar Islands) — група астравоў у Індыйскім акіяне і саюзнай тэрыторыі Індыі. Плошча — каля 8 тыс. км². Насельніцтва — 356 тыс. чалавек (2001). Адміністрацыйны цэнтар — Порт-Блэр.

Тэрыторыя знаходзіцца ў Індыйскім акіяне і геаграфічна адносіцца да Паўднёвай Азіі, разьмяшчаецца непадалёку ад інданэзійскай правінцыі Ачэх (паўночная Суматра), ад якой аддзеленая Андаманскім морам. Складаецца з дзьвюх груп астравоў: паўночнай — Андаманскія астравы і паўднёвай — Нікабарскія астравы. З захаду абмываецца Бэнгальскім залівам. Тэрыторыю складаюць 572 астравы, зь якіх 38 населеныя пастаянна.

ВУП саюзнай тэрыторыі Андаманскія і Нікабарскія астравы — 350 млн дал. ЗША (2004). Аснова эканомікі — сельская гаспадарка і рыбалоўства (апошняе мае экспартнае значэньне).

Колькасьць насельніцтва тэрыторыі з 1951 па 2001 вырасла больш як у дзесяць разоў: з 31 000 да 356 000. Асноўныя мовы насельніцтва рэгіёна — бэнгальская (25,9%), гіндзі (18,5%), урду(14,2%), а таксама тамільская, нікабарская, тэлугу, малаялам і ангельская.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]