Гар’яна
| Гар’яна | |
| анг. Haryana, гіндз. हरियाणा, пандж. ਹਰਿਆਣਾ | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Індыя |
| Статус | штат |
| Адміністрацыйны цэнтар | Чандыгарг |
| Улучае | 21 акруга |
| Дата ўтварэньня | 1 лістапада 1966 |
| Губэрнатар | Джаганатг Пагадыя |
| Галоўны міністар | Бгупіндэр Сынгг |
| Афіцыйныя мовы | гіндзі, панджабі |
| Насельніцтва (2011) | 25 353 081 чал. (16-е месца) |
| Шчыльнасьць | 573 чал./км² |
| Плошча | 44 212 км² (20-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Гар’яна | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +5:30 |
| Код ISO 3166-2 | IN-HR |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Гар’яна (па-ангельску: Haryana з гіндзі: Дом бога (Hari+ayana)) — штат на поўначы Індыі, мяжуе са штатамі Панджаб і Гімачал-Прадэш на поўначы, Раджастган на захадзе і поўдні, Утар-Прадэш і Утаракганд на ўсходзе. Гар’яна акружае Дэлі з поўначы, захаду і поўдня. Займае 20-е месца сярод штатаў паводле плошчы (44 212 км²) і 16-е паводле насельніцтва (21 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Чандыгарг, які не ўваходзіць у склад штату (утварае асобную хаўрусную тэрыторыю, то бок падпарадкоўваецца непасрэдна фэдэральнаму ўраду) і зьяўляецца таксама сталіцай суседняга Панджабу.
Утвораны ў рамках палітыкі рэарганізацыі штатаў Індыі шляхам вылучэньня ўсходняй часткі штату Панджаб. Афіцыйныя мовы — гіндзі й панджабі, распаўсюджваньне мае таксама гар’янві, адна з моваў дыялектнага кантынуўму ўсходні гіндзі, якія традыцыйна лічацца дыялектамі гіндзі (або, шырэй, гіндустані).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гар’яна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі Індыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |