Раджастган
Выгляд
| Раджастган | |
| анг. Rajasthan, гіндз. राजस्थान | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Індыя |
| Статус | штат |
| Адміністрацыйны цэнтар | Джайпур |
| Улучае | 33 акругі |
| Дата ўтварэньня | 26 студзеня 1950 |
| Губэрнатар | Маргарэт Алва |
| Галоўны міністар | Васундгара Раджэ |
| Афіцыйныя мовы | гіндзі |
| Насельніцтва (2011) | 68 621 012 чал. (8-е месца) |
| Шчыльнасьць | 201 чал./км² |
| Плошча | 342 239 км² (1-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Раджастгану | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +5:30 |
| Код ISO 3166-2 | IN-RJ |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Раджастга́н (анг. Rajasthan, гіндз. राजस्थान, вымаўл. [raːdʒəsˈt̪ʰaːn], літаральна «зямля раджаў») — штат на захадзе Індыі, найбольшы штат краіны (342 269 км²). Займае 8-е месца ў краіне паводле колькасьці насельніцтва (56,7 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Джайпур.
Афіцыйная мова — гіндзі, аднак большасьць мясцовага насельніцтва размаўляе на раджастгані, адной з моваў дыялектнага кантынуўму г. зв. заходняга гіндзі, якія традыцыйна лічацца дыялектамі гіндзі (або, шырэй, гіндустані). У сваю чаргу, мова раджастгані раздрабняецца на вялікую колькасьць досыць адрозных ідыёмаў, якія таксама могуць разглядацца ў якасьці асобных моваў. Акрамя раджастгані ўжываньне маюць іншыя індаарыйскія мовы суседніх народаў, напрыклад, панджабі.