Перайсьці да зьместу

Джгаркганд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джгаркганд
анг. Jharkhand,
гіндз. झारखण्ड
Агульныя зьвесткі
Краіна Індыя
Статус штат
Уваходзіць у Усходняя Індыя[d]
Адміністрацыйны цэнтар Ранчы
Улучае 24 акругі
Дата ўтварэньня 15 лістапада 2000
Губэрнатар Сіед Агмэд
Галоўны міністар Геман Сарэн
Афіцыйныя мовы гіндзі, санталі[d], урду, Panchpargania[d], Ho[d], Мундары[d], Kurukh[d], Kharia[d], Nagpuri[d], Khortha[d], Kudmali[d], арыя[d], бэнгальская мова і Maithili[d]
Насельніцтва (2011)
32 988 134 чал. (13-е месца)
Шчыльнасьць 414 чал./км²
Плошча 79 714 км² (15-е месца)
Месцазнаходжаньне Джгаркганду
Джгаркганд на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +5:30
Код ISO 3166-2 IN-JH
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Джгаркганд (па-ангельску: Jharkhand, гіндз. झारखण्ड, вымаўл. [ˈdʒʱaːrkʰəɳɖ]) — штат на ўсходзе Індыі, мяжуе са штатамі Бігар на поўначы, Утар-Прадэш і Чгатысгарг на захадзе, Арыса на поўдні і Заходняя Бэнгалія на ўсходзе. Займае 15-е месца сярод штатаў па плошчы (79 700 км²) і 13-е па насельніцтве (26,9 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Ранчы.

Большасьць насельніцтва размаўляе на ідыёмах, якія структурна ўяўляюць сабою асобныя мовы дыялектнага кантынуўму, вядомага пад тэрмінам усходні гіндзі, аднак традыцыйна яны лічацца дыялектамі мовы гіндзі (шырэй — гіндустані). Гэтыя мовы палеглі ў аснову такіх моваў як фіджыйскі гіндзі, карыбскі гіндустані, сурынамскі гіндустані, што тлумачыцца міграцыяй індусаў на Карыбы й Фіджы менавіта з гэтых рэгіёнаў у якасьці наёмных працоўных. Апрача таго, распаўсюджаныя няроднасныя ўсходняму гіндзі мовы мунда й асобныя дробныя дравідыйскія мовы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джгаркгандсховішча мультымэдыйных матэрыялаў