Мэггалая
Выгляд
| Мэггалая | |
| анг. Meghalaya | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Індыя |
| Статус | штат |
| Адміністрацыйны цэнтар | Шылонг |
| Улучае | 11 акругаў |
| Дата ўтварэньня | 21 студзеня 1972 |
| Губэрнатар | Крышан Кант Пол |
| Галоўны міністар | Мукул Сангма |
| Афіцыйныя мовы | ангельская, кгасі, гара |
| Насельніцтва (2011) | 2 964 007 чал. (23-е месца) |
| Шчыльнасьць | 130 чал./км² |
| Плошча | 22 429 км² (22-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Мэггалаі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +5:30 |
| Код ISO 3166-2 | IN-ML |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Мэггалая (вымаўл. Мэґгалая, па-ангельску: Meghalaya) — штат на паўночным усходзе Індыі, мяжуе са штатам Асам на поўначы і з Банглядэш на поўдні. Займае 22-е месца сярод штатаў па плошчы (22 429 км²) і 23-е па насельніцтве (2,3 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтар — Шылонг.
У параўнаньні зь іншымі штатамі паўночнага ўсходу Мэггалая найменш закранутая сэпаратысцкімі рухамі, тым ня менш, знаходжаньне іншаземцаў на тэрыторыі штату абмяжоўваецца.
Утвораны ў рамках палітыкі рэарганізацыі штатаў 1950—1970-х гг., калі старыя штаты, створаныя на аснове межаў правінцыяў Брытанскай Індыі, былі скасаваныя, а іх тэрыторыя разьмеркаваная паміж новымі, створанымі на аснове моўнага крытэру.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мэггалая — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
