Перайсьці да зьместу

Альпень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альпень
трансьліт. Aĺpień
Першыя згадкі: 1479
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Столінскі
Сельсавет: Веляміцкі
Вышыня: 127 м н. у. м.
Насельніцтва: 514 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1655
Паштовы індэкс: 225517
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°1′0.01″ пн. ш. 27°10′0.01″ у. д. / 52.0166694° пн. ш. 27.1666694° у. д. / 52.0166694; 27.1666694Каардынаты: 52°1′0.01″ пн. ш. 27°10′0.01″ у. д. / 52.0166694° пн. ш. 27.1666694° у. д. / 52.0166694; 27.1666694
Альпень на мапе Беларусі ±
Альпень
Альпень
Альпень
Альпень
Альпень
Альпень
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Альпе́нь[1]вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 2 км на захад ад Велямічаў, за 3 км на поўдзень ад Давыд-Гарадку, за 10 км на паўночны ўсход ад Рубелю. Альпень уваходзіць у склад Веляміцкага сельсавету.

Першая згадка пра населены пункт ў архіўных дакумэнтах прыпадае на 1479 год. У гэтым годзе княгіня Ганна, удава князя Сьвідрыгайлы, падарыла Альпень Зяновічу-Альпенскаму. У 1515 годзе князь Фёдар Яраслававіч падарыў Альпень Зяновію Сямёнавічу Ляшкевічу.

З 1921 году ў складзе Польскай Рэспублікі. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР.

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 175 двароў, 1150 чалавек; 1939 год — 1470 жыхароў; 1970 год — 1536 чалавек (перапіс); 1988 год — 403 дамы, 857 чалавек (491 жанчына і 366 мужчын); 1994 год — 351 гаспадарка, 689 жыхароў; 1999 год — 643 жыхары; 2000 год — 323 хаты, 627 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 315 двароў, 635 жыхароў; 2010 год — 514 жыхароў

Вёска мае вулічны тып пасяленьня. Тут налічваецца каля 20 вуліц і 5 завулкаў.

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы, пабудаваная ў 1888 годзе. З гэтай нагоды 28 жніўня ў вёсцы штогод праходзіць прастольнае сьвята, якое зьяўляецца неафіцыйным днём вёскі.

Дунін-Марцінкевіч

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, знаходзячыся ў 1849 годзе ў Альпені, напісаў тут верш «Вясна!», які ўвайшоў у зборнікі яго твораў. Верш датаваны 12 траўня 1849 году. А ўжо 13 траўня ён піша верш «Прыпяць», пад якім напісана: «На водах Прыпяці; траўня 13 дня 1849 году».

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 263

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альпеньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў