Альба (Берасьцейская вобласьць)
Выгляд
(Перанакіравана з «Альба (вёска)»)
| Альба, трансьліт. Aĺba | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Івацэвіцкі |
| Сельсавет | Квасевіцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°45′13″ пн. ш. 25°01′33″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 76 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1645 |
| Паштовы індэкс | 225265 |
| СААТА | 1234838001 |
| Нумарны знак | 1 |
| Альба на мапе Беларусі ± Альба | |
А́льба[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавету. Празь вёску праходзіць аўтастрада Р44.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]14 ліпеня 1632 году, роўна за год да сьмерці, Леў Сапега ў тастамэнце завяшчае старэйшаму сыну Яну Станіславу Сапегу ў ліку другіх фальваркаў і фальварак Альба. Пасьля неаднойчы ў дакумэнтах XVII і XVIII стагодзьдзяў Альба ўпамінаецца як уладаньне магнацкага роду Сапегаў.
Мясцовыя жыхары называюць вёску Гальба, а сябе гальбенцамі, ужываючы прыстаўное г, што характэрна паўднёва-заходняму дыялекту беларускай мовы, у зоне якога пасяленьне знаходзіцца[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 92 чалавекі
- 2009 год — 76 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сьвята-Юр’еўская царква (1692) —
Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 112Г000286
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 153
- ↑ Альба, Івацэвіцкі край, 3 лістапада 2008
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Альба, Івацэвіцкі край, 3 лістапада 2008