Ятвезь (Івацэвіцкі раён)
Выгляд
| Ятвезь, трансьліт. Jatvieź | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Івацэвіцкі |
| Сельсавет | Квасевіцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°45′06″ пн. ш. 24°57′48″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 8 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1645 |
| Паштовы індэкс | 225265 |
| Нумарны знак | 1 |
| Ятвезь на мапе Беларусі ± Ятвезь | |
Я́твезь[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню вёска ўпамінаецца ў 1559 годзе. У той год была праведзена рэвізія пушчаў у ВКЛ. «На Ятвизи Лососинских людей (належалі двару ў Ласасіне) 25 служб, мешкаюць домами».
У 1846 уваходзіла ў склад фальвараку Альба, у якой у тыя часы ў 24 хатах жыло 130 чалавек. Прыгонныя сяляне в. Ятвезь мелі 192 дзесяціны ворнай зямлі, 64 дзесяціны сенажацяў. Пры кожнай хаце быў агарод у 45 сотак. Агулам сяляне мелі 6 коней, 54 валы, 35 кароў, 16 галоў дробнай жывёлы (цялят), 88 авечак, 43 сьвіньні, 2 пчаліныя вульлі.
У 1905 годзе ў вёсцы жыло 63 чалавекі[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 8 чалавек
- 1999 год — 13 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 154
- ↑ Указатель насел. местностям Гродн. Губ., 1905, ст. 138
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ятвезь(недаступная спасылка), Івацэвіцкі край, 4 лістапада 2008