Перайсьці да зьместу

Альшаніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альшаніца
трансьліт. Aĺšanica
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Івацэвіцкі
Сельсавет: Квасевіцкі
Насельніцтва: 66 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1645
Паштовы індэкс: 225264
СААТА: 1234838021
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°43′47″ пн. ш. 25°4′30″ у. д. / 52.72972° пн. ш. 25.075° у. д. / 52.72972; 25.075Каардынаты: 52°43′47″ пн. ш. 25°4′30″ у. д. / 52.72972° пн. ш. 25.075° у. д. / 52.72972; 25.075
Альшаніца на мапе Беларусі ±
Альшаніца
Альшаніца
Альшаніца
Альшаніца
Альшаніца
Альшаніца

Альша́ніца[1]вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавету.

У інвэнтары маёнтку Марачоўшчына ад 17 сакавіка 1846 году, які належаў Вандаліну Пуслоўскаму, і ў склад якога ўваходзіла і вёска Альшаніца, адзначаецца, што там было 28 хат і пражывала 217 чалавек. Яны валодалі 18 дзесяцінамі сядзібнай зямлі, 324 дзесяцінамі ворнай зямлі і 108 дзесяцінамі сенакосаў. Мелі ўсім сялом 8 коней, было ў іх 70 валоў, 47 кароў, 107 авечак, 66 сьвіней, 12 вульляў пчол[2].

У 1905 годзе ў вёсцы пражывала 430 жыхароў.

  • 2009 год — 66 чалавек
  • 1999 год — 126 чалавек

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Курганны могільнік пэрыяду раньняга сярэднявечча (XI—XIII ст.), за 0,7 км на ўсход ад вёскі, каля дарогі на в. Бялавічы. Ахоўваецца дзяржавай[3].
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 153
  2. ^ Гродзенскі дзяржаўны архіў, фонд 96, вопіс 1, справа 635
  3. ^ dorogiby.info/node/1355 Гісторыка-культурныя каштоўнасьці Берасьцейскай вобласьці