Ян Сямён Алелькавіч
![]() Я. С. Алелькавіч. Невядомы мастак, XVII ст. | |
![]() Герб «Пагоня Літоўская» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1559 |
Памёр | 9 сакавіка 1592 |
Пахаваны | |
Род | Алелькавічы |
Бацькі | Юры Юр’евіч Алелькавіч Кацярына Тэнчынская[d] |
Ян Сямён Алелькавіч (? — 9 сакавіка 1592) — грамадзкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прадстаўнік княскага роду Алелькавічаў, сын Юрыя і Кацярыны з Тэньчынскіх. Меў братоў Аляксандра і Юрыя, разам зь якімі падарожнічаў па эўрапейскіх унівэрсытэтах[1]. Наведаў Балёньню, Рым. Перайшоў у каталіцтва.
У 1582 пры падзеле спадчыны з братамі атрымаў Новае Места ў Слуцку, Капыль, Лішкаў і іншыя. Прадаў свой маёнтак Гавязна Мікалаю Радзівілу «Сіротку»[2].
Пабраўся шлюбам з Соф’яй, дачкой ваяводы падольскага Мікалая Мялецкага[3]. Дзяцей не пакінуў. Быў апошнім прадстаўніком мужчынскай лініі роду.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Настасся Скеп’ян. Злыя прыгоды Алелькавічаў за мяжой // «Культура» № 47 (813), 24 лістапада 2007.
- ^ «Салідарнасьць». Марына Загорская Праект «Беларусь — з любоўю» (бел.)
- ^ Валерый Пазднякоў. Алелькавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 1. С. 219.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4