Аляксандар Алелькавіч
Выгляд
А. Алелькавіч. Невядомы мастак, XVII ст. | |
Герб «Пагоня Літоўская» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 26 чэрвеня 1591 |
Пахаваны | |
Род | Алелькавічы |
Бацькі | Юры Алелькавіч[1] Кацярына Тэнчынская[d][2] |
Аляксандар Алелькавіч (? — 26 чэрвеня 1591) — грамадзкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік княскага роду Алелькавічаў, сын Юрыя і Кацярыны з Тэньчынскіх. Меў братоў Юрыя і Яна Сямёна, разам зь якімі падарожнічаў па эўрапейскіх унівэрсытэтах[3]. Наведаў Інгальштат, дзе перайшоў у каталіцтва, а таксама Страсбург, Базэль, Італію.
У 1582 пры падзеле спадчыны з братамі атрымаў Востраў у Слуцку, маёнткі на Случчыне, Петрыкаўскую воласьць у Мазырскім павеце, Ваўкалату ў Ашмянскім павеце, Сямёнавічы ў Менскім павеце.
Памёр у Кракаве, пахавалі князя ў Слуцку[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 334.
- ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 333–334.
- ^ Настасся Скеп’ян. Злыя прыгоды Алелькавічаў за мяжой // «Культура» № 47 (813), 24 лістапада 2007.
- ^ Валерый Пазднякоў. Алелькавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 219.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4