Перайсьці да зьместу

Агатангел Крымскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Агатангел Крымскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 (15) студзеня 1871
Памёр 25 студзеня 1942(1942-01-25)[1] (71 год)
Бацькі Яфім Сцяпанавіч Крымскі[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, антраполяг, гісторык, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік, перакладнік, філятэліст, славіст, арыенталіст
Гады творчасьці 1895-1942
Мова украінская мова
Дэбют 1895
Значныя творы Бейрутські оповідання, 1906, Андрій Лаговський, 1905/1972, Історія мусульманства», 1904—1912.
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР
Подпіс Выява аўтографу

Агатангéл Крымскі (па-ўкраінску: Агатангел Кримський; псэўданімы А. Хванько, Хванько Кримський, Ївхимець, Панько Рогач, Мирдза-Джафар; 15 студзеня 1871, Уладзімер, Украіна — 25 студзеня 1942, Кустанай, цяпер Кастанай, Казаская ССР) — украінскі гісторык, мовазнаўца, арыенталіст, пісьменьнік, перакладнік, паэт, паліглёт, адзін з заснавальнікаў Акадэміі навук Украіны (1918). Ахвяра сталінскага тэрору[3].

Паходзіў з крымскататарска-беларускай сям’і, якая перайшла ў праваслаўе. Нарадзіўся ва Уладзіміры цяперашняй Валынскай вобласьці Ўкраіны (тады Валынскай губэрні Расейскай імпэрыі) у сям’і крымскага татарына зь беларускімі каранямі, настаўніка гісторыі і геаграфіі Юхіма Сьцяпанавіча Крымскага. Заснавальнікам роду Крымскіх быў мула з Бахчысараю, які пераехаў у Амсьціслаў (цяпер Магілёўская вобласьць, Беларусь). Дзед А. Крымскага перайшоў з ісламу ў хрысьціянства[4].

З 1889 па 1892 навучаўся ў Лазараўскім інстытуце ўсходніх моваў у Маскве. Асноўнымі дысцыплінамі вучонага былі: арабская, пэрсідзкая і турэцкая мовы і літаратура. У 1892—1896 скончыў поўны курс славістыкі на гісторыка-філалягічным факультэце Маскоўскага ўнівэрсытэту пад кіраўніцтвам мовазнаўцы Ўсевалада Мілера, славіста Рамана Брандта і знаўцы індаэўрапейскіх моваў Філіпа Фартунатава. У 1896 годзе малады вучоны склаў магістарскія іспыты па арабістыцы ў Пецярбурскім унівэрсытэце і па славянскай філялёгіі ў Маскоўскім унівэрсытэце. Агулам ён ведаў шэсьцьдзесят моваў[5]. Пасля заканчэньня Маскоўскага ўнівэрсытэту А. Крымскі атрымаў двухгадовую стыпэндыю Лазараўскага інстытуту, каб паехаць у Сырыю і Лібан. Падчас гэтай паездкі ў 1896—1898 гадах ён сабраў шмат матэрыялаў і дакумэнтаў, над якімі працаваў да самай сьмерці[6].

У 1918 годзе пераехаў у Кіеў, дзе стаў неадменным сакратаром Украінскай акадэміі навук, заснаванай гетманам Паўлам Скарападскім. Быў адным з акадэмікаў-заснавальнікаў Украінскай акадэміі навук. У Кіеве А. Крымскі быў стваральнікам украінскага ўсходазнаўства[7].

У 1929 А. Крымскі быў перасьледаваны і пазбаўлены пасады. У 1930-я гады А. Крымскі быў практычна адхілены ад навукова-пэдагагічнай працы ў навуковых установах Украіны. Жыў у Кіеве і Зьвянігародцы. З 1930 году творы Крымскага забароненыя. У 1939 г. рэабілітаваны, але ў ліпені 1941 г., пасьля пачатку нямецка-савецкай вайны, НКУС арыштаваў яго як «асабліва ненадзейнага» па абвінавачаньні ў «антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасьці»[8] і выслаў у Казахстан. Афіцыйна Агантангел Крымскі памёр ад зьнясіленьня ў турэмным шпіталі, але ёсьць вэрсія, што ён мог памерці ад жорсткіх катаваньняў[9]. Яго справа была канчаткова спыненая ў 1957 годзе, а ў 1960 годзе ён быў афіцыйна рэабілітаваны.

Асабістае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Асабістае жыццё Крымскага было напоўнена клопатамі пра брата й сястру. Агатангел быў бісэксуалам. Яго цяг да мужчын пацьвярджае тэкст з яго цыклю вершаў «Нечысьцівае Каханьне», дзе ён разважаў пра сваё грэшнае захапленьне мужчынамі[10][11]. Аднак называць яго гомасэксуалістам памылкова[12], бо сам ён быў закаханы ў Лесю Ўкраінку, лічыў, што паміж імі існуе ліставы раман. Той факт, што яна адказала ўзаемнасьцю Клімэнту Квітцы, а не яму — разьбіў яму сэрца[13]. Вядома, што ў позьнія гады ён ажаніўся.

Быў усынавіцелем свайго памочніка Міколы Леўчанкі. У 1929 годзе, калі пачаліся арышты, якія завяршыліся інспіраваным НКВС працэсам над «Саюзам вызваленьня Ўкраіны», Леўчанку разам зь многімі іншымі супрацоўнікамі акадэміі рэпрэсавалі. Перад гэтым ён сваім сьведчаньнем уратаваў Крымскага ад арышту. У Леўчанкі засталася цяжарная жонка, і пасьля нараджэньня сына Крымскі ўсынавіў яго й даў імя.[14]

Агатангел Крымскі — аўтар шматлікіх працаў па гісторыі і культуры арабскіх краінаў, Ірану, Турэччыны і інш., сэміталёгіі, гісторыі, ісламу (ведаў каля 60 моваў, пераважна ўсходніх)[15]. Вялікую ўвагу надаваў вывучэньню гісторыі ўкраінскай мовы і літаратуры, фальклёру, этнаграфіі. Агатангел Крымскі лічыцца адным з самых выбітных усходазнаўцаў у гісторыі сусьветнай філялягічнай навукі[16].

А. Крымскі як пісьменьнік вядомы сваімі паэтычнымі творамі на ўсходнюю тэматыку, якія ўвайшлі ў зборнік «Пальмавыя галінкі», апавяданьнямі і раманам. Крымскаму таксама належаць шматлікія літаратурныя пераклады Антары, Амара Хаяма, Саадзі, Гафіза, Міхры-Хатуна, Фірдаўсі і многіх іншых, у тым ліку заходнееўрапейскіх паэтаў[17].

Па-беларуску выдаваўся зборнік «Бэйруцкія апавяданьні»[18], за пераклад якога Уладзіслаў Гарбацкі быў намінаваны на прэмію Drahomán Prize-2022 за пераклады ўкраінскай ліатартуры на мовы сьвету[19].

Навуковыя творы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

• Про научність фонетичної правописи // Буковина, 1897,

• Ислам, его возникновение и старейший период его истории. Москва, 1901,

• Історія мусульманства, 1904—1912,

• Українська граматика (у 2-х т., 1907—1908),

• Історія арабів і арабської літератури, 1911—1912,

• Нариси з історії української мови" (1922, у співавторстві з О. Шахматовим),

• Історія Персії та її письменства, 1923,

• Історія Туреччини та її письменства, 4 тт., 1924—1927,

• Перський театр, звідки він узявся та як розвивався, 1925,

• Вибрані сходознавчі праці в п’яти томах": Т. I. Арабістика (2007); Т. II. Тюркологія (2007); Т. III. Тюркологія (2010); Т. IV. Іраністика (2008); Т. V. Іраністика (2010).

Мастацкія творы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

• Пальмове гілля, 1901, 1908, 1923,

• Повістки й ескізи з українського життя, 1895,

• Бейрутські оповідання, 1906; у беларускім перакладзе:  Крымскі, Агатангел Бэйруцкія апавяданьні. — Лёндан: Skaryna Press, 2022. — P. 133. — ISBN 978-1-915601-02-5

• Андрій Лаговський, раман (1905, цалкам апублікаваны ў 1972 годзе).

  1. 1 2 Крымский Агафангел Ефимович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #122179463 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  3. Агатангел Кримський — учений, кримський татарин і патріот україни, який став жертвою сталінського терору, Герої України, https://web.archive.org/web/20200927040521/http://heroes.profi-forex.org/ua/krimskij-agatangel-juhimovich
  4. М. Якубович, Іслам у Західній Україні: традиційна релігія? // Український тиждень, 21.02. 2016.
  5. П. А. Кравчук, Книга рекордів Волині. — Любешів: Ерудит, 2005. — С. 196—197.
  6. В. Бурій, Агатангел Кримський // Місто робітниче (Ватутіне). — («Постаті»). — 2001. — 27 січня. — С. 4.
  7. В. Шендеровський, Видатний орієнталіст України — Агатангел Кримський, Нехай не гасне світ науки. Книга перша, https://parafia.org.ua/person/krymskyj-ahatanhel/
  8. Агатангел Кримський — учений, кримський татарин і патріот україни, який став жертвою сталінського терору, Герої України, https://web.archive.org/web/20200927040521/http://heroes.profi-forex.org/ua/krimskij-agatangel-juhimovich
  9. Уроки правды Агатангела Кримського, Всеукраїнська громадська організація «Українське Реєстрове Козацтво», http://www.kozatstvo.net.ua/ua/publications/uk_r.php?d=a&i=4467
  10. (99+) "Orientalism and Homoerotic Desire in the Poetry of a Ukrainian Modernist: Ahatanhel Kryms'kyi in Lebanon,” Slavic and East European Journal 62-2 (2018): 318-338
  11. (99+) Агатангел Кримський у Лівані: орієнталізм і гомоеротичне бажання в поезії українського модерніста/ О. Авербух// Критика. — Київ, 2020. — Берез.–Квіт., (число 3/4). — С. 2–15
  12. Східні традиції державотворення. Наукова серія: Світові традиції державного управління: Вип. ІХ: Науковий збірник на честь 150-ї річниці від дня народин Агатангела Кримського : Free Download, Borrow, and Streaming : Internet Archive/ Романова О. // Східні традиції державотворення. Науковий збірник на честь 150-ї річниці від дня народин Агатангела Кримського 2020 року – Збірник статей читати онлайн або завантажити в PDF, DJVU, Epub чи TxT форматі | Lib in UA. ― Київ: Вид.: «Прометей», 2020. ― С. 52–90. ― ISBN 978-617-7502-44-8
  13. https://localhistory.org.ua/texts/statti/taiemnitsia-lesinikh-liubovei/
  14. Кримський Агатангел Юхимович — Вікіпедія
  15. Агатангелу Кримському — 150. У чому секрет геніальності найвидатнішого сходознавця 20-го століття?, Радіо Свобода, 15.01. 2021, https://www.radiosvoboda.org/a/agatangelu-krymskomu-150-poliglot-shodoznavets/31047686.html
  16. Т. М. Сидорчук, Матеріали Агатангела Кримського в архіві Омеляна Пріцака, 2013, http://ekmair.ukma.edu.ua/handle/123456789/2843
  17. Дар’я Анцибор, Сходознавець Агатангел Кримський знав до сотні мов, Gazeta.ua, 16.01.2013, https://gazeta.ua/articles/istoriya-movi/_shodoznavec-agatangel-krimskij-znav-do-sotni-mov/477261
  18. Гарбацкі, Уладзіслаў (25-08-2022) «Бэйруцкія апавяданьні» Крымскага выдадзены па-беларуску. Чаму іх варта прачытаць у наш змрочны час Новы час
  19. Беларускі пісьменьнік трапіў у доўгі сьпіс кандыдатаў на ўкраінскую прэмію Drahomán Prize-2022 для перакладчыкаў Радыё Свабода Архіўная копія