П’емонцкая мова
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
П’емонцкая Piemontèis | |
Ужываецца ў | Італія |
---|---|
Рэгіён | П’емонт |
Колькасьць карыстальнікаў | 2 млн. |
Клясыфікацыя | Мовы Эўропы |
Афіцыйны статус | |
Рэгулюецца | - |
Код мовы | |
ISO 639-1 | - |
ISO 639-2(B) | roa |
ISO 639-2(T) | pms |
SIL | - |
П’емонцкая мова (Шаблён:Мова-pms) — адна з гальска-італійскіх моваў, распаўсюджаная на паўночным-захадзе Італіі ў акрузе П’емонт. Традыцыёна адносіцца да «італійскіх дыялектаў». На гэтай мове размаўляюць каля 2 мільёнаў чалавек.
Многія эўрапейскія і амэрыканскія лінгвісты лічаць п’емонцкую самастойнай мовай, але ў Італіі яна звычайна лічыцца дыялектам[1]. На сёньняшні дзень п’емонцкая мова мае вызначаны афіцыйны статус, прызнаны рэгіянальным урадам П’емонту, але не ўрадам Італіі[1].
П’емонцкая была роднай мовай эмігрантаў, якія ў пэрыяд з 1850 па 1950 гады зьядзжалі з П’емонту ў Францыю, Бразылію, ЗША, Аргентыну, Уругвай і іншыя краіны.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Per la Consulta il piemontese non è una lingua Праверана May 14, 2010 г. Архіўная копія ад 2012-03-01 г.