Ільля Курган

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ільля Курган
Дата нараджэньня 26 траўня 1926(1926-05-26)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 жніўня 2019(2019-08-21) (93 гады)
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Узнагароды
заслужаны артыст Беларускай ССР
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Курган (неадназначнасьць).

Ільля́ Льво́віч Курга́н, сапраўднае прозьвішча Эйдэльма́н (26 траўня 1926, Барысаў, Барысаўская акруга, БССР, СССР — 21 жніўня 2019) — беларускі тэатральны актор, пэдагог, дыктар. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Барысаве, у 1934 року сям’я пераехала ў Менск, дзе Ільля Курган скончыў школу № 5. Меў трох братоў.

У нямецка-савецкую вайну працаваў у Самаркандзе, навучаўся ў інстытуце інжынэраў марскога флёту, пасьля паступіў у чыгуначны тэхнікум, падпрацоўваючы ў майстэрні пры чыгунцы. У Ташкенце працаваў рэзчыкам мэталу на паравозарамонтным заводзе.

У 1945 року паступіў у Менскі тэатральны інстытут на акторскі факультэт (курс народнага артыста БССР Еўсьцігнея Міровіча). Скончыў у 1949 року і 1 лістапада прыняты праз конкурс у дыктары Беларускага радыё. З 1950 року пачаў карыстацца псэўданімам Ільля Курган (паводле дзявочага прозьвішча маці Хасі Аронаўны), а ў 1969 року афіцыйна зьмяніў прозьвішча.

Працаваў дыктарам радыё да 1990 року. З 1959 выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 1992 — прафэсар катэдры сцэнічнай мовы), з 1995 — таксама і ў Беларускім унівэрсытэце культуры.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ягонае майстэрства выявілася ў радыёпастановах «Прымакі» Я. Купалы, «Паляўнічае шчасьце» Э. Самуйлёнка, «Сьцяг брыгады» А. Куляшова, «Незабыўныя дні» М. Лынькова, у шматсэрыйным радыёспэктаклі «Доктар Русель» У. Дзюбы.

Сярод запісаў: на радыё — «Скіп’ёўскі лес» К. Чорнага (1995), «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча (1997), на грампласьцінках — паэмы «Курган» Я. Купалы, «Новая зямля» і «Сымон-музыка» (урыўкі) Я. Коласа, «Мужнасьць» і «Летні дзень» (урыўкі) П. Глебкі, «Дзясяты падмурак» П. Труса, вершы М. Багдановіча, П. Броўкі.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жонка Ірына Андрэева — акторка ТЮГу, рэжысэрка музычнай рэдакцыі Беларускага радыё. Зь ёй мелі двух сыноў — Уладзімера і Сяргея.

Брат Аркадзь — заслужаны трэнэр БССР па тэнісе; Ёсіф — інжынэр-будаўнік; Даніл загінуў у Менскім гета.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]