Валянцін Ермаловіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Валянцін Ермаловіч
Імя пры нараджэньні Валянцін Іванавіч Ермаловіч
Род дзейнасьці Актор
Дата нараджэньня 17 сакавіка 1925
Месца нараджэньня вёска Малыя Навасёлкі, Койданаўскі раён, Менская акруга, Беларуская ССР, СССР
Дата сьмерці 22 сьнежня 2004
Месца сьмерці Магілёў, Беларусь
Альма-матэр Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Занятак актор
Бацька Іван Ермаловіч
Узнагароды

Валянцін Іванавіч Ермаловіч (1925, в. Малыя Навасёлкі, Койданаўскі раён, цяпер Менская вобласьць, Беларусь — 2004, Магілёў, Беларусь) — актор. Заслужаны работнік культуры БССР (1988). Брат гісторыкаў Міколы і Лявона Ермаловічаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да вайны закончыў 9 клясаў Дзяржынскай СШ. У 1944 годзе мабілізаваны ў Чырвоную армію, з баямі прайшоў Заходнюю Беларусь, Польшчу, Усходнюю Прусію, Нямеччыну. Чатыры разы быў паранёны. У 1946 г. закончыў 10 клясаў Дзяржынскай СШ і паступіў вучыцца ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акторскі факультэт. У 1950—1956 гг. актор Пінскага, потым Магілёўскага абласных драматычных тэатраў. З 1956 г. выкладчык асноў рэжысуры і майстэрства актора Магілёўскага культурна-асьветнага вучылішча. З 1978 г. рэжысэр Краснапольскага народнага тэатру Магілёўскай вобласьці. Працаваў рэжысэрам многіх тэатральных калектываў. Паставіў звыш 100 спэктакляў і выканаў каля 100 галоўных роляў. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, 9 мэдалямі, Граматай Вярхоўнага Савету БССР (1978) і інш. Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), ляўрэат Усесаюзных фэстываляў самадзейнай мастацкай творчасьці (1988; 1991) і інш. У 1992 г. заснаваў у Магілёве тэатар-студыю, што атрымаў званьне народнага і назоў «Валянцін»[1].

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 верасьня 2015 г. у Магілёве па Першамайскай вуліцы на доме № 46, дзе В. Ермаловіч жыў цягам 50 гадоў, устанавілі памятную дошку з надпісам: «У гэтым доме жыў заслужаны работнік культуры БССР, актор, рэжысэр Валянцін Ермаловіч». Ва ўрачыстасьці ўдзельнічалі намесьнік мэра гораду Андрэй Кунцэвіч, гісторык Ігар Пушкін (які быў вучнем В. Ермаловіча) і мастак Уладзімер Конанаў. На стварэньне памятнай дошкі ахвяравалі жыхары 6 гарадоў з 4 краінаў: Беласток (Падляскае ваяводзтва, Польшча), Бялынічы (Магілёўская вобласьць), Кіеў (Украіна), Магілёў, Масква (Расея) і Менск[1].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ермаловіч Валянцін Іванавіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 622.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]