Іван Гашпаравіч
Выгляд
Іван Гашпаравіч | |||||||
3-і Прэзыдэнт Славацкай Рэспублікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
15 чэрвеня 2004 — 15 чэрвеня 2014 | |||||||
Папярэднік: | Рудальф Шусьцер | ||||||
Наступнік: | Андрэй Кіска | ||||||
Асабістыя зьвесткі | |||||||
Нарадзіўся: |
27 сакавіка 1941 (83 гады) Полтар, Славаччына | ||||||
Партыя: | Рух за дэмакратыю | ||||||
Сужэнец: | Сыльвія Гашпаравічава | ||||||
Адукацыя: | |||||||
Узнагароды: |
| ||||||
І́ван Га́шпаравіч (па-славацку: Ivan Gašparovič; нар. 27 сакавіка 1941 году, Полтар) — дзяржаўны дзяяч Славаччыны, прэзыдэнт Славацкай рэспублікі (2004—2014), навуковец-юрыст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 1964 скончыў юрыдычны факультэт Браціслаўскага ўнівэрсытэту імя Коменскага.
- У 1965—1966 працаваў у абласной пракуратуры ў гарадах Мартын і Нітра.
- У 1966—1968 — пракурор гарадзкой пракуратуры Браціславы.
- У 1966—1989 — намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Чэхаславацкага хакейнага саюзу.
- У 1968 абараніў дысэртацыю і з гэтага ж году выкладаў на катэдры крымінальнага права, крыміналёгіі і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта ўнівэрсітэту імя Коменскага.
- У 1989 — сустаршыня Форуму незалежных юрыстаў Славаччыны.
- У 1990 — прарэктар унівэрсытэту імя Коменскага.
- У ліпені 1990 — сакавіку 1992 — генэральны пракурор Чэскай і Славацкай Фэдэратыўнай рэспублікі (ЧСФР).
- У 1992 — прафэсар і чалец навуковага савета ўнівэрсытэту імя Коменскага.
- З чэрвеня 1992 — чалец прэзыдыюма Нацыянальнай Рады Славацкай Рэспублікі.
- У 1994—1998 — старшыня Нацыянальнай Рады Славацкай Рэспублікі.
- У 1998—2002 — дэпутат Нацыянальнай Рады Славацкай Рэспублікі.
- З 15 чэрвеня 2004 — прэзыдэнт Славаччыны.
- У 2009 годзе пераабраны на пасаду прэзыдэнта.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іван Гашпаравіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|