Ён Арнэ Рыісэ
| Ён Арнэ Рыісэ | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 верасьня 1980[1][2][3] (45 гадоў) | |
| Рост | 185 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1997—1998 | Олесун | 25 (5) |
| 1998—2001 | Манака | 44 (4) |
| 2001—2008 | Лівэрпул | 234 (21) |
| 2008—2011 | Рома | 99 (7) |
| 2011—2014 | Фулгэм | 87 (0) |
| 2014—2015 | АПОЭЛ | 25 (4) |
| 2015—2016 | Адыса[d] | 15 (1) |
| 2016 | Олесун | 10 (0) |
| 2016—2017 | Чэнаін[d] | 10 (1) |
| Зборныя | ||
| 1996 | Нарвэгія (да 15)[d] | 9 (3) |
| 2000—2013 | Нарвэгія | 110 (16) |
Ён Арнэ Сэмундсэт Рыісэ (па-нарвэску: John Arne Semundseth Riise; нар. 24 верасьня 1980 году, Мольдэ, Нарвэгія) — нарвэскі футбольны абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Нарвэгіі. Гуляе на левым флянзе, адрозьніваецца магутным ударам зь левай нагі і велізарнай трываласьцю, якая дазваляе яму «закрываць» увесь флянг. Ягоны малодшы брат, Б’ёрн Гэльге Рыісэ, таксама зьяўляецца прафэсійным футбалістам, у 2007 годзе ён дэбютаваў у зборнай Нарвэгіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сэзоны 2006—2007 і 2007—2008 гадоў Ён-Арнэ правёў даволі слаба і быў выцесьнены з складу бразыльскім фулбэкам Фабію Аўрэлію, адзіным недахопам якога было частае атрыманьне ім траўмаў. У красавіку 2008 году ў першым матчы паўфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Чэлсі» Фабіё атрымаў чарговую траўму і на 63-й хвіліне быў заменены. Рыісэ, які выйшаў замест яго на шостай дададзенай арбітрам да матчу хвіліне зрэзаў мяч у свае вароты і дазволіў лёнданскаму клюбу дамагчыся нічыёй на «Энфілдзе». Такім чынам перад зваротным матчам «Чэлсі» атрымаў сур’ёзную перавагу і ў выніку здолеў ёй скарыстацца, упершыню ў сваёй гісторыі выйдучы ў фінал галоўнага эўрапейскага футбольнага турніру.
З чэрвеня 2008 году Рыісэ гуляў за «Рому», а ў 2011 годзе гулец вярнуўся ў Ангельшчыну, дзе абараняў клоеры клюбу «Фулгэму». Пасьля вылету каманды з Прэм’ер-Лігі ў сэзоне 2013—2014 гадоў, Рыісэ зьехаў з клюбу і ў верасьні далучыўся да кіпрскага клюбу АПОЭЛ.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Манака»:
- Чэмпіянат Францыі: 2000
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2000
«Лівэрпул»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2006
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2003
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2001, 2006
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2005
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2001, 2005
АПОЭЛ:
- Чэмпіянат Кіпру: 2015
- Уладальнік Кубка Кіпру: 2015
Асабістыя:
- Прыз Кніксэна 2006 (лепшаму нарвэскаму футбалісту году)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Прэс-рэліз на афіцыйным сайце ФК «Рома»(недаступная спасылка)
- Статыстыка на National Football Teams
- Статыстыка на Soccerbase
- Профіль на сайце УЭФА