Беларускія ведамасьці (газэта): розьніца паміж вэрсіямі
дапаўненьне |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
{{Зноскі}} |
{{Зноскі}} |
||
== Вонкавыя спасылкі == |
|||
* [http://elibrary.mab.lt/handle/1/2317 Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх ({{lang-lt|Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius}}] |
|||
[[Катэгорыя:Беларускія газэты]] |
[[Катэгорыя:Беларускія газэты]] |
Вэрсія ад 19:32, 29 верасьня 2016
Беларускія ведамасьці | |
Тып | штотыднёвік |
---|---|
Выдавец | Максім Гарэцкі |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Максім Гарэцкі |
Рэдактар | Максім Гарэцкі |
Заснаваная | 1921 |
Закрытая | 1922 |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня |
«Белару́скія ве́дамасьці» — віленская беларуская газэта, якая выходзіла ад 14 верасьня 1921[1] да 15 студзеня 1922 гадоў. Выдавалася замест газэты «Наша думка», забароненай уладамі Сярэдняе Літвы. Рэдактарам-выдаўцом быў Максім Гарэцкі. Зачыненая напярэдадні выбараў у Віленскі сойм за публікацыі, скіраваныя супраць далучэньня Віленшчыны да Польшчы. Гарэцкі быў зьняволены ў Лукіскай турме, потым дэпартаваны зь Вільні[2]. Усяго выйшла 19 нумароў. Друкаваліся матэрыялы пра эканамічнае і палітычнае жыцьцё ў Сярэдняй Літве і Заходняй Беларусі, этнаграфічныя, фальклёрныя матэрыялы. Адным з рэдакатараў газэты ў 1921 годзе быў Леапольд Родзевіч. Аўтары — Усевалад Ігнатоўскі, Міхаіл Кахановіч, Аркадзь Смоліч, Макар Краўцоў, Францішак Умястоўскі (пад псэўданімам «Дзядзька Пранук»), Ігнат Канчэўскі, Ільдэфонс Бобіч (псэўданім «Пётра Просты»). У газэце ўпершыню публікаваўся беларускі пісьменьнік Аляксандар Ружанцоў.
Гэта — накід артыкула па гісторыі Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Крыніцы
- ^ Ужо сёньня 14 верасьня — Радыё Свабода
- ^ Ліс А. «Беларускі ведамасці» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
Вонкавыя спасылкі
- Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius