Перайсьці да зьместу

Цэнтар-Валь дэ Люар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Цэнтар (рэгіён Францыі)»)
Цэнтар-Валь дэ Люар
Centre-Val de Loire
Агульныя зьвесткі
Краіна Францыя
Статус рэгіён
Уваходзіць у зона абароны Захад[d]
Адміністрацыйны цэнтар Арлеан
Улучае Дэпартамэнты:
Шэр (18)
Эр і Люар (28)
Эндр (36)
Эндр і Люара (37)
Люар і Шэр (41)
Люарэ (45)

20 акругаў
96 кантонаў
1 842 камуны
Найбуйнейшыя гарады Тур, Арлеан
Дата ўтварэньня 4 чэрвеня 1960[1]
Прэзыдэнт савету Франсуа Бано
Мовы ва ўжытку француская
Насельніцтва (2012)
2 563 586 (12-е месца)
Шчыльнасьць 65 чал./км²
Плошча 39 151 км² (7-е месца)
Месцазнаходжаньне Цэнтру-Валь дэ Люару
Цэнтар-Валь дэ Люар на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Код ISO 3166-2 FR-CVL
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Цэнтар-Валь дэ Люар (па-француску: Centre-Val de Loire, [sɑ̃tʁ val də lwaʁ]) — рэгіён у цэнтры Францыі. Да 17 студзеня 2015 меў назву Цэнтар[2]. Мяжуе на паўночы зь Іль-дэ-Франс, на захадзе — з Нармандыяй (да 1 студзеня 2016 — зь Верхняй Нармандыяй і Ніжняй Нармандыяй) і Пэі-дэ-ля-Люар, на поўдні — з Аквітаніяй — Лімузэнам — Пуату-Шарант (да 1 студзеня 2016 — з Пуату-Шарант і Лімузэнам) і з Авэрньню — Ронай-Альпамі (да 1 студзеня 2016 — з Авэрньню), на ўсходзе — з Бургундыяй — Франш-Камтэ (да 1 студзеня 2016 — з Бургундыяй). Плошча 39 151 км². Насельніцтва па стане на 2012 год складала 2 563 586 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзяць 6 дэпартамэнтаў: Шэр, Эр і Люар, Эндр, Эндр і Люара, Люар і Шэр і Люарэ. Адміністрацыйны цэнтар — Арлеан (114 375 жыхароў), аднак найбуйнейшым горадам зьяўляецца Тур (134 803 жыхары). У адрозьненьне ад большасьці рэгіёнаў Францыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 2014 году, якая набыла моц з 1 студзеня 2016, Цэнтар-Валь дэ Люар не закранула, і межы рэгіёну засталіся бязь зьменаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэнтар-Валь дэ Люарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў