Уладзімер Мулявін
Уладзімер Мулявін | ||||
Дата нараджэньня | 12 студзеня 1941 | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | Сьвярдлоўск, Расейская СФСР, СССР | |||
Дата сьмерці | 26 студзеня 2003 (62 гады) | |||
Месца сьмерці | Масква, Расея | |||
Месца пахаваньня | ||||
Месца вучобы | ||||
Занятак | сьпявак, гітарыст, кампазытар, актор, музыка | |||
Навуковая сфэра | музыка[1] | |||
Месца працы | ||||
Сябра ў | Саюз кампазытараў СССР[d] | |||
Жанры | фолк-рок[d] | |||
Вакал | тэнар[d] | |||
Інструмэнты | гітара і голас[d] | |||
Гурты | Песьняры | |||
Узнагароды | | |||
Уладзі́мер Гео́ргіевіч Муля́він (1941, цяпер Екацярынбург, Расея — 2003, Масква, Расея) — беларускі музыка, кампазытар, заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструмэнтальнага ансамбля «Песьняры», народны артыст Беларусі (1979) і СССР (1991).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 12 студзеня 1941 году ў Сьвярдлоўску. Бацька — працоўны завода «Уралмаш». У дзіцячым узросьце пачаў захапляцца музыкай і ў 12-гадовым веку пачаў граць на гітары.
У 1956 годзе пасьля школы паступіў у Сьвярдлоўскую музычную вучэльню, на аддзяленьне струнных інструмэнтаў. Быў выключаны з вучэльні за захапленьне джазам, хутка быў прыняты назад, але кінуў вучэльню на ўласнае жаданьне. У 1959 годзе ажаніўся з Л. Крамальскай. У 1958—1963 гадах працаваў музыкам у розных абласных філярмоніях. У 1963 годзе быў запрошаны на працу ў Беларускую дзяржаўную філярмонію. У 1965—1967 гадах служыў у Савецкім войску ў навакольлі Менску. Стварыў у вайсковай частцы вакальны квартэт, прыймаў удзел у арганізацыі ансамбля Беларускай вайсковай акругі.
Пасьля сканчэньня службы ў войску вярнуўся ў Беларускую дзяржаўную філярмонію, пры якой у 1968 годзе быў створаны вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Лявоны». У 1970 годзе ансамбль, мастацкім кіраўніком якога быў Уладзімер Мулявін, зьмяніў назву на «Песьняры». У 1976 годзе напісаў опэру-прыпавесьць «Песьня пра долю» паводле твораў Янкі Купалы[2], прэм’ера якой адбылася на сцэне Беларускай філярмоніі ў выкананьні ансамбля «Песьняры» і Дзяржаўнага народнага аркестру БССР імя Язэпа Жыновіча.
За значны ўнёсак у разьвіцьцё беларускага эстраднага мастацтва ў 2001 годзе быў узнагароджаны ордэнам Францішка Скарыны.
14 траўня 2002 году Ўладзімер Мулявін трапіў у аўтакатастрофу. Праз 8 месяцаў памёр у Маскве ў шпіталі імя Бурдэнкі. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску. У гонар Уладзімера Мулявіна ў Менску названы бульвар.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1994 — мэдаль Францішка Скарыны
- 2001 — ордэн Францішка Скарыны
- 21 студзеня 2001 — зорка ў гонар Уладзімера Мулявіна і ансамбля «Песьняры» на Алеі зорак у Маскве
Ацэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віталь Артыст, франтмэн гурта «beZ bileta», у 2011 годзе назваў Мулявіна «касманаўтам №1 у беларускай музыцы»[3].
Званьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1973 — ганаровае званьне «Заслужаны артыст БССР»
- 1979 — ганаровае званьне «Народны артыст БССР»
- 1980 — Заслужаны дзяяч культуры Польшчы
- 1991 — ганаровае званьне «Народны артыст СССР»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Muljavìn, Uladzìmìr Heorhìjevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Міхась Шавыркін. Малітва // Зьвязда : газэта. — 12 чэрвеня 2012. — № 110 (27225). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Олег Климов. (2011-04-12) Притяжение Земли (рас.). Советская Белоруссия. Праверана 2020-03-17 г. Архіўная копія ад 2020-03-17 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімер Мулявін на pesnyary.com (рас.)
- Ансамбль «Песьняры». Опэра «Песьня пра долю» (Уладзімер Мулявін на словы Янкі Купалы) // «Песьняры» свайго часу (Валеры Дайнэка), 29 чэрвеня 2017 г. Праверана 11 лістапада 2017 г.
- Нарадзіліся 12 студзеня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Памерлі 26 студзеня
- Памерлі ў 2003 годзе
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Тэнары
- Кавалеры ордэна Францішка Скарыны
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Народныя артысты Беларусі
- Нарадзіліся ў Екацярынбургу
- Песьняры
- Беларускія музыкі
- Беларускія сьпевакі і сьпявачкі
- Народныя артысты СССР
- Памерлі ў Маскве
- Асобы на марках
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы