УУС Берасьцейскага аблвыканкаму
УУС Берасьцейскага аблвыканкаму | |
Месцазнаходжаньне | 224000, г. Берасьце, вул. Камуністычная, 28, Беларусь |
---|---|
Сяброўства | Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі |
Начальнік | Алег Шулякоўскі |
Матчына кампанія | Берасьцейскі аблвыканкам |
Управа ўнутраных справаў Берасьцейскага аблвыканкаму — управа Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі па Берасьцейскай вобласьці. Разьмешчаная ў Берасьці.
Мае ў падпарадкаваньні раённыя і мескія аддзелы ўнутраных спраў Берасьцейскае вобласьці. Начальнік УЎС прызначаецца міністрам унутраных справаў. Начальнік УЎС мае званьне генерал-маёр міліцыі.
Сьпіс РАУС
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпіс дзейных РАУС[1]:
- Ленінскі раённы аддзел унутраных спраў м. Берасьце
- Маскоўскі раённы аддзел унутраных спраў м. Берасьце
- Берасьцейскі аддзел унутраных спраў на транспарце
- Берасьцейскі раённы аддзел унутраных спраў
- Бярозаўскі раённы аддзел унутраных спраў
- Кобрынскі раённы аддзел унутраных спраў
- Жабінкаўскі раённы аддзел унутраных спраў
- Камянецкі раённы аддзел унутраных спраў
- Маларыцкі раённы аддзел унутраных спраў
- Пружанскі раённы аддзел унутраных спраў
- Янаўскі раённы аддзел унутраных спраў
- Дарагічынскі раённы аддзел унутраных спраў
- Пінскі гарадзкі аддзел унутраных спраў
- Пінскі раённы аддзел унутраных спраў
- Івацэвіцкі раённы аддзел унутраных спраў
- Баранавіцкі аддзел унутраных спраў на транспарце
- Баранавіцкі гарадзкі аддзел унутраных спраў
- Баранавіцкі раённы аддзел унутраных спраў
- Столінскі раённы аддзел унутраных спраў
- Ганцавіцкі раённы аддзел унутраных спраў
- Лунінецкі раённы аддзел унутраных спраў
- Ляхавіцкі раённы аддзел унутраных спраў
Кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Астрэйка (да 30 красавіка 2021[2])
- Алег Шулякоўскі[3]
Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]2 кастрычніка 2020 году кіраўнік Управы генерал-маёр міліцыі Аляксандар Астрэйка быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як адказны, паводле рашэньня Эўрапейскае рады(be), за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня супраць мірных дэманстрантаў на Беарасьцейшчыне ў сувязі з прэзыдэнкімі выбарамі 2020 году: адвольныя арышты, празмернае ўжываньне сілы й жорсткае абыходжаньне, у тым ліку катаваньні. У той жа дзень у сьпіс быў унесены тагачасны намеснік гомельскай Управы (пазьней узначаліў берасьцейскую) Алег Шулякоўскі[4]. Акрамя таго, Астрэйку й Шулякоўскага ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[5], Вялікабрытанія[6], Швайцарыя[7][8]. 20 лістапада да кастрычніцкіх санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[9].
21 чэрвеня 2021 году Ўправа й яе былы кіраўнік Астрэйка былі ўнесеныя ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША як адказныя за жорсткія разгоны ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту ў Берасьці: гвалт у дачыненьні да мірных пратэстоўцаў і затрыманых журналістаў, якія спрабавалі асьвятляць пратэсты[10][11][12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ УУС Берасьцейскага аблвыканкама(недаступная спасылка)
- ^ Лукашэнка змяніў кіраўніцтва рэгіянальнай міліцыі ды БТ. Белсат (2021-04-30). Архіўная копія ад 2021-08-10 г.
- ^ Кіраўніцтва УУС(недаступная спасылка)
- ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
- ^ Belarus sanctions (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-10-15). Праверана 2021-09-19 г.
- ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). gov.uk(en). Праверана 2020-12-25 г.
- ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2021-06-21). Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
- ^ Паралельна з ЕЗ санкцыі пашырылі ЗША. Белсат (2021-06-21). Архіўная копія ад 2021-08-10 г.
- ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]